Збараж
места ў Тарнопальскай вобласьці Ўкраіны
Збараж (па-ўкраінску: Збараж) — места ў Тарнопальскай вобласьці Ўкраіны, на рацэ Гнезьне. Адміністрацыйны цэнтар Збараскага раёну. Насельніцтва на 2019 год — 13 746 чал.
Збараж | |||||
укр. Збараж | |||||
Збараскі замак | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1211 | ||||
Краіна: | Украіна | ||||
Вобласьць: | Тарнопальская | ||||
Раён: | Збараскі | ||||
Плошча: | 6,97 км² | ||||
Вышыня: | 318 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2019) | |||||
колькасьць: | 13 746 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 1972,17 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +380 3550 | ||||
Паштовыя індэксы: | 47300—47304 | ||||
КОАТУУ: | 6122410100 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 49°39′52.467433099198″ пн. ш. 25°46′31.389811154411″ у. д. / 49.66457428697° пн. ш. 25.77538605865° у. д.Каардынаты: 49°39′52.467433099198″ пн. ш. 25°46′31.389811154411″ у. д. / 49.66457428697° пн. ш. 25.77538605865° у. д. | ||||
Збараж | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
Афіцыйны сайт |
Знаходзіцца за 22 км ад Тарнопалю, каля аўтамабільнай дарогі Адэса — Берасьце. Чыгуначная станцыя на ліні Тарнопаль — Шапятоўка.
Гісторыя
рэдагаваць- 1211: першы пісьмовы ўспамін, места Галіцка-Валынскага княства.
- сяр. XIV стагодзьдзя: у складзе Вялікага Княства Літоўскага[2].
- сяр. XV стагодзьдзя: уладаньне князя Васіля Нясьвіцкага, адна галіна роду якога назвалася Збараскімі.
- XV—XVII стагодзьдзі: неаднаразова цярпеў ад нападаў татараў і турак (у тым ліку ў 1483, калі крымскія татары зруйнавалі Збараж).
- 1565/66: у Крэменецкім павеце Валынскага ваяводзтва.
- 1569: паводле ўмоваў Люблінскай уніі перайшоў да Каралеўства Польскага.
- 1583: у Збаражы было 284 будынкі.
- XVII—XVIII стагодзьдзі: у Збаражы дзейнічала славяна-руская школа, створаная мясцовым брацтвам.
- 1636: у валоданьні Я. Вішнявецкага.
- 1649: вытрымаў аблогу войскаў Б. Хмяльніцкага.
- 1772: у выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Аўстрыі.
- 1921: у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Тарнопальскім ваяводзтве.
- 1939: у складзе УССР.
Насельніцтва
рэдагаваць- XVI стагодзьдзе: 1583 — 1420 чал.[2]
- XIX стагодзьдзе: 1890 — 8785 чал., у тым ліку 2995 рыма-каталікоў, 2161 грэка-каталік, 3632 юдаісты.[3][4]
- XX стагодзьдзе: 1991 — 14,1 тыс. чал.[5]
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 13 053 чал.
Эканоміка
рэдагавацьЗаводы: «Квантар», цукровы, тарны і іншыя.
Славутасьці
рэдагаваць- Замак (1626—1631)
- Касьцёл і кляштар бэрнардынаў (1626), заснаваны Ю. Збараскім
- Сынагога (1537)
- Царква Праабражэньня Гасподняга (1600)
Месты-сябры
рэдагавацьАсобы
рэдагаваць- Пятро Любовіч (1826—1869) — украінскі кампазытар
- Сьцяпан Тамасевіч (1859—1932) — галіцкі маляр і карыкатурыст
У мастацтве
рэдагавацьЗбараж згадваецца ў рамане Генрыка Сянкевіча «Агнём і мячом», тамака ж здымаўся аднайменны фільм.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Статистичний збірник «Чисельність наявного населення України» на 1 січня 2019 року PDF (укр.)
- ^ а б Валерый Грынявецкі. Збараж // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 652.
- ^ Zbaraż // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn. — Warszawa, 1895. S. 509
- ^ Збараж // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
- ^ Збараж // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.