Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Сарока (неадназначнасьць).

Сяргей Сарока (25 красавіка 1902, Вільня, Віленская губэрня, Расейская імпэрыя — 1 сьнежня 1941, Янаў Падляскі, Беластоцкая акруга, Трэці Райх) — беларускі палітычны і рэлігійны дзяяч, рэдактар, выдавец, публіцыст, пісьменьнік.

Сяргей Сарока
Дата нараджэньня 25 красавіка 1902(1902-04-25)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 1 сьнежня 1941(1941-12-01) (39 гадоў)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак палітык, клірык, рэдактар, выдавец, публіцыст, пісьменьнік
Месца працы
Сябра ў Акадэмічны гурток беларусаведы[d], Беларускі студэнцкі саюз, Скарынія[d] і Беларуская нацыяналістычная сябрына

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Паходзіў зь беларускай праваслаўнай сям’і: бацькі — Якуб і Марыя (з дому Балушкаў) Сарокі. Скончыў Віленскую беларускую гімназію. Вучыўся на факультэце права Віленскага ўнівэрсытэту імя Стафана Баторыя (1930—1935). Сябра Акадэмічнага гуртку беларусаведы (1934—1935). Прымаў удзел у дзейнасьці Беларускага студэнцкага саюзу і студэнцкай карпарацыі «Скарынія».

Падтрымліваў ідэю аўтакефальнасьці праваслаўнай царквы і яе беларусізацыі ў Заходняй Беларусі. Уваходзіў у склад рэдакцыйнай групы праваслаўнага часопіса «Сьветач Беларусі». Ачольваў «Беларускую Нацыяналістычную Сябрыну» і выдаваў газэту «Беларусь працы». Зьвязаны з нацыянальна-рэлігійнай групоўкай Ф. Вернікоўскага і У. Більдзюкевіча.

У пачатку Другое сусьветнае вайны знаходзіўся ў Варшаве, дзе пэўны час працаваў разам з Ф. Акінчыцам у беларускіх грамадзка-палітычных арганізацыях. Пасьля трох месяцаў працы не знайшоў зь ім паразуменьня і выехаў у вёску. Пазьней жыў на Белападляшшы. Займаў пасаду войта воласьці Лазаў, а пасьля выконваў абавязкі бурмістра ў в. Янаве Падляскім.

Паводле зьвестак А. Клімовіча і П. Ластаўка ў 1940 г. хварэў на тыф. Аслаблены пасьля хваробы, памёр 1 сьнежня 1941 году ад запаленьня лёгкіх у Янаве Падляскім.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць