Беларуская нацыяналістычная сябрына
нацыяналістычнае згуртаваньне беларускіх студэнтаў Вільні ў 1930-х роках
Беларуская нацыяналістычная сябрына (БНС) — нацыяналістычнае згуртаваньне беларускіх студэнтаў.
Беларуская нацыяналістычная сябрына | |
Беларуская Нацыяналістычная Сябрына | |
Лідэр партыі | Сяргей Сарока |
---|---|
Дата заснаваньня | 1934 год |
Распушчаная | ? |
Штаб-кватэра | Вільня |
Ідэалёгія | беларускі нацыяналізм |
Орган партыйнага друку | «Беларусь працы» |
Дзейнасьць
рэдагавацьБеларуская нацыяналістычная сябрына дзейнічала ў Вільні ў сярэдзіне 1930-х гадоў. Яе сябрамі былі студэнты Віленскага ўнівэрсытэту Стэфана Баторыя. БНС мела антыбальшавіцкі характар ды выкрывала сапраўдную сутнасьць бальшавіцкай палітыкі ў БССР і ў Заходняй Беларусі.
Арганізацыя кароткі час выдавала сваю газэту «Беларусь працы». Яе рэдактарам і выдаўцом быў Сяргей Сарока, лідар арганізацыі. На працягу 1934 г. выйшла 5 нумароў газэты.
Паводле некаторых зьвестках, БНС знаходзілася пад уплывам Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Пятро Казак. Беларускі нацыяналізм: Даведнік. — Менск: Голас Краю, 2001.