Вуліца
Ву́ліца — элемэнт дарожнай інфраструктуры. Звычайна два шэрагі дамоў і прастора паміж імі для перамяшчэньня. Вуліца можа ня мець адмысловага пакрыцьця (прастора паміж будынкамі ўяўляе сабой просты ўчастак зямлі), а можа быць пакрыта якім-небудзь трывалым матэрыялам. У розныя часы для гэтага выкарыстоўвалі дрэву, цэглу, камень, друз. У сучасным сьвеце самым папулярным пакрыцьцём зьяўляецца асфальт.
Адным з фармальных адрозьненьняў вуліц ад дарог зьяўляецца наяўнасьць тратуараў.