Сяргеевічы (Менская вобласьць)
Сярге́евічы[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавету. Месьціцца за 43 км ад Мар’інай Горкі, 58 км ад Менску.
Сяргеевічы | |
трансьліт. Siarhiejevičy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Пухавіцкі |
Сельсавет: | Навапольскі |
Насельніцтва: | 417 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1713 |
Паштовы індэкс: | 222825 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°29′38″ пн. ш. 27°45′8″ у. д. / 53.49389° пн. ш. 27.75222° у. д.Каардынаты: 53°29′38″ пн. ш. 27°45′8″ у. д. / 53.49389° пн. ш. 27.75222° у. д. |
± Сяргеевічы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Назва
рэдагавацьНазва ўтвораная ад прозьвішча Сяргееў[2].
Гісторыя
рэдагавацьВёска адносіцца да ліку старажытных пасяленьняў. У пісьмовых крыніцах вядомая з XVI ст., калі зьяўлялася ўласнасьцю Збароўскіх і ўваходзіла ў склад Менскага павету Вялікага Княства Літоўскага[2]. У XVII ст. уласнасьць Радзівілаў. Пасьля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Расейскай імпэрыі, сяло Цітвянскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.
У 1800 годзе вёска, 2 млыны, Георгіеўская царква, уласнасьць Ф. Букатага. У 1884 годзе адкрытая царкоўна-прыходзкая школа. У 1886 годзе распаўсюджаныя промыслы: прадзільны, ткацкі, шавецкі, кравецкі, выраб вапны. У 1897 годзе сяло, царкоўна-прыходзкая школа, хлебазапасны магазын, карчма, царква[3].
Зь лютага па сьнежань 1918 году акупаваная войскамі Нямецкае Імпэрыі, з жніўня 1919 па ліпень 1920 году — войскамі Польшчы. У 1919 году ў БССР. У 1918 годзе адкрытая школа 1-й ступені (у 1922 годзе 70 вучняў)[3].
З 20 жніўня 1921 году вёска, цэнтар Сяргеевіцкага сельсавету, Шацкага раёну Менскай акругі. З 26 ліпеня 1930 году ў Пухавіцкім раёне, з 12 лютага 1935 у Рудзенскім раёне, з 20 лютага 1938 у Менскай вобласьці.
У Другую сусьветную вайну, з канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 году акупаваная войскамі нацысцкае Нямеччыны, якія ў 1944 годзе спалілі вёску, загубілі 42 жыхароў[3]. Пасьля вайны вёска адноўленая.
З 20 студзеня 1960 у Пухавіцкім раёне.
Да 29 чэрвеня 2006 году — цэнтар Сяргеевіцкага сельсавету. 29 чэрвеня 2006 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Сяргеевіцкага сельсавету ў склад Праўдзінскага пасялковага сельсавету[4].
Да 28 траўня 2013 году ў Праўдзінскім пасялковым савеце. Пасьля скасаваньня Праўдзінскага пасялковага савету ўключаная ў Навапольскі сельсавет[5].
Насельніцтва
рэдагаваць- 1800 год — 22 двары, 171 жыхар
- 1886 год — 28 двароў, 262 жыхары
- 1897 год:
- сяло — 78 двароў, 440 жыхароў
- маёнтак — 12 жыхароў
- 1908 год:
- сяло — 97 двароў, 571 жыхар
- маёнтак — 4 жыхары
- 1917 год:
- сяло — 115 двароў, 667 жыхароў
- маёнтак — 45 жыхароў
- 1940 год — 140 двароў, 560 жыхароў
- 1999 год — 506 жыхароў
- 2010 год — 417 жыхароў
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 386
- ^ а б Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пухавіцкага раёна / Укл. А. А. Прановіч. — Мн., 2003.— 749 с.: іл. С. 723
- ^ а б в Сяргеевічы // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 186-187. — 528 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-11-0735-9
- ^ «Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района». Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 (рас.)
- ^ Рашэньне менскага абласнога савету дэпутатаў ад 28 траўня 2013 (рас.)