Сурканты

(Перанакіравана з «Сурконты»)

Сурканты́[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Дзітвы. Уваходзяць у склад Больціскага сельсавету Вярэнаўскім раёне Гарадзенскай вобласьці.

Сурканты
лац. Surkanty
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Вярэнаўскі
Сельсавет: Больціскі
Насельніцтва: 23 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1594
Паштовы індэкс: 231399 (Больцішкі)
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°53′0″ пн. ш. 25°2′0″ у. д. / 53.88333° пн. ш. 25.03333° у. д. / 53.88333; 25.03333Каардынаты: 53°53′0″ пн. ш. 25°2′0″ у. д. / 53.88333° пн. ш. 25.03333° у. д. / 53.88333; 25.03333
Сурканты на мапе Беларусі ±
Сурканты
Сурканты
Сурканты
Сурканты
Сурканты
Сурканты
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Назва рэдагаваць

Асноўны артыкул: Сургонт

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Сурконт складаецца з фармантаў -сур- (-сыр-), які паходзіць ад гоцкага sisu 'чароўны сьпеў, заклён', і -конт- (-гунт-), які паходзіць ад гоцкага gunþs 'бойка, бітва'[2]. Такім парадкам, імя Сурконт азначае «заклён бітвы»[3]. Адзначаліся германскія імёны Сысыгунда (Sisigunda) і Сургант (Surgant)[4][5].

Гісторыя рэдагаваць

21 жніўня 1944 году ў вёсцы адбылася рэгулярная бітва паміж аддзелам савецкай арміі і аддзелам польскай Арміі Краёвай пад кіраўніцтвам Мацея Каленковіча «Котвіча», які ў ёй загінуў. Пахаваньні загінуўшых польскіх вайскоўцаў з-за страху мясцовых перад саветамі адбыліся не на мясцовых могілках, а на полі, ля могілкаў паўстанцаў 1863 году, з удзелам мясцовага ксяндза (летувіскай нацыянальнасьці)[6]. Мясцовыя жыхары не дапусьцілі заараць магілу для калгасу[7]. 8 верасьня 1991 году адкрытыя былі вайсковыя магілкі польскіх жаўнераў. Надпіс на крыжы зроблены па-польску, але ўлады не згадзілася напісаць, супраць каго ваявалі забітыя[8].

Насельніцтва рэдагаваць

  • 1999 год — 48 чалавек
  • 2010 год — 23 чалавекі

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 143.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17, 19.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21.
  4. ^ Meyer-Lübke W. Romanische Namenstudien. I. Die altportugiesischen Personennamen germanischen Ursprungs // Sitzungsberichte der Philosophisch-Historischen Classe der Kaiserlichen Akademie der Wissenschaften. Bd. 149. — Wien, 1905. S. 63.
  5. ^ Socin A. Mittelhochdeutsches Namenbuch. — Basel, 1903. S. 762.
  6. ^ J. Drużyńska, S. M. Jankowski, Wyklęte życiorysy, Dom Wydawniczy REBIS, Poznań 2009, ISBN 978-83-7510-373-1, ss. 199—200.  (пол.)
  7. ^ J. Drużyńska, S. M. Jankowski, Wyklęte życiorysy, Dom Wydawniczy REBIS, Poznań 2009, ISBN 978-83-7510-373-1, s. 213.  (пол.)
  8. ^ J. Drużyńska, S. M. Jankowski, Wyklęte życiorysy, Dom Wydawniczy REBIS, Poznań 2009, ISBN 978-83-7510-373-1, ss. 227—229.  (пол.)

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць