Сурканты
Сурканты́[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Дзітвы. Уваходзяць у склад Больціскага сельсавету Вярэнаўскім раёне Гарадзенскай вобласьці.
Сурканты лац. Surkanty | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Вярэнаўскі |
Сельсавет: | Больціскі |
Насельніцтва: | 23 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1594 |
Паштовы індэкс: | 231399 (Больцішкі) |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°53′0″ пн. ш. 25°2′0″ у. д. / 53.88333° пн. ш. 25.03333° у. д.Каардынаты: 53°53′0″ пн. ш. 25°2′0″ у. д. / 53.88333° пн. ш. 25.03333° у. д. |
± Сурканты | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Назва
рэдагавацьСысыгунда або Сергунда (Sisigunda, *Sergunda[2]) і Сургант (Surgant[3]) — імёны германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -сір- (-сер-, -сіс-) (імёны ліцьвінаў Сіргоўд, Сіргут, Сірмонт; германскія імёны Siriaud, Sergudo, Sirmont) паходзіць ад гоцкага sisu 'чароўны сьпеў, заклён'[5], а аснова -гунд- (-гунт-, -кунт-) (імёны ліцьвінаў Гунтар, Вігунт, Вірконт; германскія імёны Guntar, Wigunt, Werecundus) — ад гоцкага gunþs 'бойка, бітва'[6]. Такім парадкам, імя Сурконт азначае «заклён бітвы»[7].
Гісторыя
рэдагаваць21 жніўня 1944 году ў вёсцы адбылася рэгулярная бітва паміж аддзелам савецкай арміі і аддзелам польскай Арміі Краёвай пад кіраўніцтвам Мацея Каленковіча «Котвіча», які ў ёй загінуў. Пахаваньні загінуўшых польскіх вайскоўцаў з-за страху мясцовых перад саветамі адбыліся не на мясцовых могілках, а на полі, ля могілкаў паўстанцаў 1863 году, з удзелам мясцовага ксяндза (летувіскай нацыянальнасьці)[8]. Мясцовыя жыхары не дапусьцілі заараць магілу для калгасу[9]. 8 верасьня 1991 году адкрытыя былі вайсковыя магілкі польскіх жаўнераў. Надпіс на крыжы зроблены па-польску, але ўлады не згадзілася напісаць, супраць каго ваявалі забітыя[10].
Насельніцтва
рэдагаваць- 1999 год — 48 чалавек
- 2010 год — 23 чалавекі
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 143.
- ^ Piel J. M., Kremer D. Hispano-gotisches Namenbuch. Der Niederschlag des Westgotischen in den alten und heutigen Personen- und Ortsnamen der Iberischen Halbinsel. — Heidelberg, 1976. S. 247.
- ^ Socin A. Mittelhochdeutsches Namenbuch. — Basel, 1903. S. 762.
- ^ Meyer-Lübke W. Romanische Namenstudien. I. Die altportugiesischen Personennamen germanischen Ursprungs // Sitzungsberichte der Philosophisch-Historischen Classe der Kaiserlichen Akademie der Wissenschaften. Bd. 149. — Wien, 1905. S. 63.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21.
- ^ J. Drużyńska, S. M. Jankowski, Wyklęte życiorysy, Dom Wydawniczy REBIS, Poznań 2009, ISBN 978-83-7510-373-1, ss. 199—200. (пол.)
- ^ J. Drużyńska, S. M. Jankowski, Wyklęte życiorysy, Dom Wydawniczy REBIS, Poznań 2009, ISBN 978-83-7510-373-1, s. 213. (пол.)
- ^ J. Drużyńska, S. M. Jankowski, Wyklęte życiorysy, Dom Wydawniczy REBIS, Poznań 2009, ISBN 978-83-7510-373-1, ss. 227—229. (пол.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Сурканты , Radzima.org
- Сурканты (рас.), Глёбус Беларусі