Скобраўка

вёска ў Беларусі

Ско́браўка[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Блонскага сельсавету. Вышыня над узроўнем мора складае 163 мэтраў. Праз тэрыторыю вёскі праходзіць аўтадарога Менск — Гомель. Знаходзіцца за 6 км на ўсход ад Мар’інай Горкі і чыгуначнай станцыі Пухавічы.

Скобраўка
трансьліт. Skobraŭka
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Пухавіцкі
Сельсавет: Блонскі
Насельніцтва: 102 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1713
Паштовы індэкс: 222837
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°35′13″ пн. ш. 28°6′14″ у. д. / 53.58694° пн. ш. 28.10389° у. д. / 53.58694; 28.10389Каардынаты: 53°35′13″ пн. ш. 28°6′14″ у. д. / 53.58694° пн. ш. 28.10389° у. д. / 53.58694; 28.10389
Скобраўка на мапе Беларусі ±
Скобраўка
Скобраўка
Скобраўка
Скобраўка
Скобраўка
Скобраўка
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць

Каштоўнай крыніцай вывучэньня мінулага Скобраўкі зьяўляюцца мэтрычныя кнігі Блоньскай царквы, да прыходу якой адносіцца гэтая вёска. Досыць унікальным для Беларусі фактам зьяўляецца сама захаванасьць мэтрычных кніг ажно з 1738 году. У 1774 годзе Скобраўка была Слабодкай (Слабодка Скобраўка) — гэта значыць яе жыхары часова атрымалі пэўныя льготы або вызваленьне ад павіннасьцяў ад заснавальніка паселішча (уладальніка зямлі), напэўна, яны былі вольнымі людзьмі, якія прыйшлі з іншых месцаў дзеля абяцаных ільгот.

Напрыканцы 18 ст. — вёска Ігуменскага павету Менскай губэрні, у 1858 г. вёска ў Блонскай воласьці. У 1893 г. распачала парцу школа царкоўнай граматы. У тым жа годзе для яе быў узьведзены драўляны будынак. У 1897 г. — у Пухавіцкай воласьці. Дзейнічала школа царкоўнай граматы, капліца, хлебазапасны магазін.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыны.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпіні 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай. Пасьля рэвалюцыі была адкрыта працоўная школа 1-ай ступені, у якой працавала 2 настаўнікі, займалася каля 70 вучняў (1922). У 1933 г. быў створаны калгас імя М,І. Калініна, працавала кузьня і стальмашня.

У Другую сусьветную вайну, з канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 году акупаваная войскамі нацысцкай Ням еччыны. З 27 траўня 1944 году ў Скобраўцы дзейнічала «Дзіцячае сяло Скобраўка». У яго былі прывезены з Палескай вобласьці (цэнтар яе знаходзіўся ў Мазыры) дзеці ва ўзросьце ад 6 да 14 гадоў. Лягер называўся «Дзіцячае сяло Скобраўка», а пазьней — «Юнацкае сяло „Скобраўка“». Сёньня ў цэнтры Скобраўкі ўстаноўлены памятны знак.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1774 год — 82 жыхары
  • 1897 год — 75 двароў, 432 жыхары
  • 1917 год — 91 двор, 548 жыхароў
  • 2002 — 72 двары, 163 жыхары
  • 2009 год — 102 чалавекі[2]
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі

Літаратура

рэдагаваць

Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9