Кара́чаў — места ў Бранскай вобласьці Расеі, на рацэ Сьнежаці. Адміністрацыйны цэнтар Карачаўскага раёну. Насельніцтва на 2009 год — 19 606 чал.

Карачаў
Герб Карачава
Першыя згадкі: 1146
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Бранская вобласьць
Муніцыпальны раён: Карачаўскі
Плошча:
  • 15 км²
Вышыня: 200 м н. у. м.
Насельніцтва: 19 606 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +7 48335
Паштовы індэкс: 242500
Нумарны знак: 32
Геаграфічныя каардынаты: 53°7′0″ пн. ш. 34°59′0″ у. д. / 53.11667° пн. ш. 34.98333° у. д. / 53.11667; 34.98333Каардынаты: 53°7′0″ пн. ш. 34°59′0″ у. д. / 53.11667° пн. ш. 34.98333° у. д. / 53.11667; 34.98333
Карачаў на мапе Расеі
Карачаў
Карачаў
Карачаў
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://karadmin.ru/

Знаходзіцца за 44 км на ўсход ад Бранску.

Гісторыя

рэдагаваць
 
Места на паштоўцы пач. ХХ ст.
  • 1868: празь места прайшла Рыга-Арлоўская чыгунка.
  • 1929: цэнтар раёну.
  • 1941—1943: знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. У гэты час места наведваў беларускі дзеяч Зьміцер Касмовіч, паводле сьведчаньняў якога «Карачаў быў апошнім местам на ўсход ад Бранску, дзе адчувалася пераважна беларуская гаворка».[1]
  • 1944: у Бранскай вобласьці.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1894 год — 16 888 чал. (8542 мужчынаў і 8346 жанчын)[2]
  • XX стагодзьдзе: 1939 год — 18,0 тыс. чал.; 1950 год — 8,9 тыс. чал.; 1970 год — 16 тыс. чал.[3]; 1979 год — 20,0 тыс. чал.; 1992 год — 22,6 тыс. чал.[4]
  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 19,6 тыс. чал.

Эканоміка

рэдагаваць

Завод «Электрадэталь», АТ «Мэталіст» і «Машыны і запчасткі». Швацкае АТ «Сылуэт», камбінат «Інтэр’ер». Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці.

Славутасьці

рэдагаваць
  • Сабор Сьв. Міхаіла Арханёла (XVIII ст.).
  • Царква Ўсіх Сьвятых (1863).
  1. ^ За вольную і сувэрэнную Беларусь // Спадчына № 6/2003
  2. ^ Карачев // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
  3. ^ Карачев // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  4. ^ Карачев // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Карачаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў