Сапрыкі

вёска ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі

Сапры́кі[1] — вёска ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі, на рацэ Чачора. Уваходзіць у склад Аторскага сельсавету. Насельніцтва 164 чал. (2004). Знаходзіцца за 3 км на захад ад места Чачэрск, за 40 км ад чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (лінія Гомель — Жлобін), за 68 км ад Гомелю.

Сапрыкі
Першыя згадкі: XVII ст.
Вобласьць: Гомельская
Раён: Чачэрскі
Сельсавет: Аторскі
Насельніцтва: 164 чал. (2004)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2339
Аўтамабільны код: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°54′24″ пн. ш. 30°50′15″ у. д. / 52.90667° пн. ш. 30.8375° у. д. / 52.90667; 30.8375Каардынаты: 52°54′24″ пн. ш. 30°50′15″ у. д. / 52.90667° пн. ш. 30.8375° у. д. / 52.90667; 30.8375
Сапрыкі на мапе Беларусі
Сапрыкі
Сапрыкі
Сапрыкі

Гісторыя

рэдагаваць

Выяўлены археолягамі курганны магільнік X—XIII стагодзьдзяў (104 насыпы, за 1,5 км на захад ад вёскі, ва ўрочышчы Сапрыцкі Кардон) сьведчыць пра засяленьне гэтых месцаў з даўніх часоў. Сучасная вёска заснаваная на зноў засвоеных землях у 2-й палове XVII стагодзьдзя, у Рэчыцкім павеце Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Пазначана ў інвэнтары Чачэрскага староства 1704 году.

Пасьля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расейскай імпэрыі. Паводле рэвізіі 1858 году ў Чачэрскай воласьці Рагачоўскага павету Магілёўскай губэрні. Дзейнічалі хлебазапасная крама, школа, цагельня. Паводле перапісу 1897 году дзейнічаў вятрак. У 1909 годзе — 422 дзесяціны зямлі.

З 1921 працавала хата-чытальня. У 1926 дзейнічалі паштовы пункт, школа. З 8 сьнежня 1926 году да 30 сьнежня 1927 году цэнтар Сапрыкаўскага сельсавету Чачэрскага раёну Гомельскай акругі. У 1931 арганізаваны калгас «Пяцігодка», працавала кузьня. 43 жыхары загінулі на франтох Вялікай Айчыннай вайны. У 1962 да вёскі далучана мястэчка Межалішча. У складзе калгасу «Сьцяг камунізму» (цэнтар вёска Отар). Разьмяшчалася пачатковая школа. 1 сьнежня 2009 году сельсавет, у які ўваходзіць вёска, перайменаваны з Чачэрскага ў Аторскі[2].

Насельніцтва

рэдагаваць
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ «О переименовании Чечерского сельсовета Чечерского района». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 291 (рас.)
  3. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 2. Кн. 2. — Менск, 2005. С. 509

Літаратура

рэдагаваць