О́тар[1] — вёска ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі, на рацэ Сож. Уваходзіць у склад і зьяўляецца цэнтрам Аторскага сельсавету. Насельніцтва 382 чал. (2004). Знаходзіцца за 5 км на поўнач ад места Чачэрск, за 42 км ад чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (лінія Гомель — Жлобін), за 70 км ад Гомелю. Побач аўтадарога Карма — Чачэрск.

Отар
Першыя згадкі: XV ст.
Вобласьць: Гомельская
Раён: Чачэрскі
Сельсавет: Аторскі
Насельніцтва: 382 чал. (2004)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2339
Геаграфічныя каардынаты: 52°57′20″ пн. ш. 30°54′39″ у. д. / 52.95556° пн. ш. 30.91083° у. д. / 52.95556; 30.91083Каардынаты: 52°57′20″ пн. ш. 30°54′39″ у. д. / 52.95556° пн. ш. 30.91083° у. д. / 52.95556; 30.91083
Отар на мапе Беларусі
Отар
Отар
Отар

Гісторыя рэдагаваць

Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XV стагодзьдзя як паселішча ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. У 1473 годзе аддадзена ў валоданьне Ф. Глебавічу.16 сакавіка 1645 каралём Уладзіславам ІV аддадзена у пажыцьцёвае валоданьне Крыштапу Гоздзельскаму(рус:Христофор Гоздельский,польск.:Krzysztof Goździelski) і ягонае жонцы Эве "з усімі прыналежнымі да яе угодзьдзямі".[2] Паводле інвэнтара 1704 году 2 дымы, а ў 1726 — 7 дымоў, цэнтар Отарскага войтаўства Чачэрскага староства. Паводле вопісу Чачэрскага старосты 1765 году 21 дым.

Пасьля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расейскай імпэрыі. З 1876 дзейнічала цагельня, з 1880 — хлебазапасная крама. Акрамя земляробства значную дзель заняткаў жыхароў займала рыбная лоўля. Паводле перапісу 1897 дзейнічалі школа, млын, 2 ветракі. У 1909 годзе 456 дзесяцін зямлі, у Чачэрскай воласьці Рагачоўскага павету Магілёўскай губэрні.

З 1921 працавала хата-чытальня. У 1926 паштовы пункт, пачатковая школа. З 8 сьнежня 1926 да 16 ліпеня 1954 — цэнтар Аторскага сельсавету Чачэрскага раёну Гомельскай (да 26 ліпеня 1930) акругі, з 20 лютага 1938 году Гомельскай вобласьці. У 1930 арганізаваны калгас імя А. Г. Чарвякова, працаваў вятрак. У часе Вялікай Айчыннай вайны на франтох і ў партызанскай барацьбе загінулі 469 чалавек зь вёсак калгасу «50 гадоў БССР», памяць пра іх увекавечваюць курган і 2 стэлы з імёнамі загінулых, усталяваныя ў 1975 за 1,5 км на захад ад вёскі. Паводле перапісу 1959 году цэнтар калгасу «50 гадоў БССР». Разьмяшчаюцца 9-гадовая школа, Дом культуры, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, аддзяленьне сувязі, крама.

11 чэрвеня 2009 году цэнтар Чачэрскага сельавету перанесены з Чачэрску ў вёску Отар[3]. 1 сьнежня 2009 году сельсавет, у які ўваходзіць вёска, перайменаваны з Чачэрскага ў Аторскі[4].

Насельніцтва рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ "Описание актов хранящихся в архиве императорской археографической комиссии" М.Г.Курдюмов - С.Петербург,1907,стр.445. https://archive.org/details/opisaneaktovkhr00komigoog/page/n8
  3. ^ «О переносе административно-территориального центра Чечерского сельсовета». Решение Чечерского районного Совета депутатов от 11 июня 2009 г. № 107(рас.)
  4. ^ «О переименовании Чечерского сельсовета Чечерского района». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 291(рас.)
  5. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.

Літаратура рэдагаваць