Янка Бобрык
Янка Бобрык (сапр. — Іван Іванавіч Бобрык; 21 ліпеня 1905, Глуск, Магілёўская вобласьць — 25 жніўня 1942, Ленінград) — беларускі паэт.
Янка Бобрык | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 21 ліпеня 1905 Глуск |
Памёр | 25 жніўня 1942 Ленінград |
Пахаваны | |
Жонка | Натальля Вішнеўская |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт |
Дэбют | «Пунсовае раньне» (1926) |
Біяграфія
рэдагавацьУ 1929 годзе скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленьне пэдагагічнага факультэту БДУ, асьпірантуру Акадэміі мастацтва ў Ленінградзе (1936). Працаваў настаўнікам у Мілаславіцкай сямігадовай школе Клімавіцкага раёну, быў навуковым супрацоўнікам Дзяржаўнай акадэміі мастацтвазнаўства ў Ленінградзе, працаваў у Беларускім дзяржаўным кіно, упраўленьні па справах мастацтваў Ленінградзкага гарвыканкама. У 1938 ажаніўся з паэткай Натальляй Вішнеўскай.
У час нямецка-савецкай вайны па стане здароўя быў зьняты з ваеннага ўліку, але ў жніўні 1941 г. дамогся, каб яму дазволілі стаць добраахвотнікам народнага апалчэньня. У канцы ліпеня 1942 яго зьнясіленага на вуліцы падабралі санітары і адправілі ў бальніцу. 25 жніўня Янка Бобрык памёр і пахаваны на Піскароўскіх могілках.
Творчасьць
рэдагавацьДрукаваўся з 1924 году. Выдаў зборнік вершаў «Пунсовае раньне» (1926, разам з Алесем Звонакам і Янкам Туміловічам). Аўтар паэмы «Галіна» (1930) пра жыцьцё вясковай інтэлігенцыі. Выступаў у друку з апавяданьнямі і нарысамі.
Літаратура
рэдагаваць- Грахоўскі С. Так і было. — Мн., 1986. С. 160—163.
- Грахоўскі С. «Кветкі і вечны агонь»//www.grahouski.org/ (Успаміны. Публіцыстыка)
- (недаступная спасылка) Бобрык Янка (Іван Іванавіч) // Магілёўская абласная бібліятэка
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЯнка Бобрык — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў