Шавіш (футбольны клюб)

партугальскі футбольны клюб

«Шавіш» (па-партугальску: Chaves) — партугальскі футбольны клюб з гораду Шавішу. Заснаваны ў 1949 годзе. Свае хатнія матчы ладзіць на Муніцыпальным стадыёне, які здольны зьмясьціць 8 тысячаў гледачоў.

Шавіш
Поўная назва Grupo Desportivo de Chaves
Заснаваны 1949
Горад Шавіш, Партугалія
Стадыён Муніцыпальны
Умяшчальнасьць: 8000
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ліга 2
 · 2023—2024 Прымэйра-Ліга, 18 месца (паніжэньне)
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
gdchaves.pt (парт.)

Гісторыя

рэдагаваць

Клюб «Шавіш» быў створаны 27 верасьня 1949 году, але ўпершыню клюб прасунуўся ў Прымэйра-Лігу ў 1985 годзе. Сканчэньне 1980-х гадоў было залатым часам шавішцаў. У сэзоне 1986—1987 гадоў каманда скончыла сэзон на 5 радку. У тым розыгрышы «Шавіш» здолеў у хатняй гульні перамагчы моцны «Спортынг» зь лікам 2:1. Праз год дружына дэбютавала ў Кубку УЭФА, спачатку выгуляўшы ў румынскай «Унівэрсытаці» з Краёвы, але потым саступіўшы вугорскаму «Гонвэду», прычым паразу каманда трывала цягам двух матчаў. У сэзоне 1989—1990 гадоў «Шавіш» зноў фінішаваў пятым. У наступныя гады вынікі каманда таксама былі неблагімі, але ў 1993 годзе каманда ўсё ж такі ня вытрымала канкурэнцыю і згубіла месца ў найвышэйшым дывізіёне.

Доўга чакаць на вяртаньне ня выпала, бо клюб адразу здолеў забясьпечыць месца ў тройцы ў розыгрышы другога дывізіёну. Тым ня менш, вынікі клюбу паслабіліся, то бок «Шавіш» звычайна сканчваў сэзон у другой дзясятцы. Напрыканцы 1990-х клюб зноў страціў месца ў элітным дывізіёне і доўгі час вагаўся паміж другім і трэцім дывізіёнамі. У 2010 годзе клюб дакрочыў да фіналу Кубка Партугаліі, дзе саступіў «Порту» зь лікам 1:2. У 2016 годзе клюб, нарэшце, вярнуўся ў Прымэйра-Лігу і ў тым жа годзе спыніўся за крок да фіналу кубка краіны. Пры гэтым у паўфінале кубка «Шавіш» толькі праз правіла выязднога голу саступіў гімарайнскай «Віторыі». З 2017 па 2019 гады за колеры каманды абараняў беларускі паўабаронца бразыльскага паходжаньня Рэнан Брэсан[2], які сышоў з клюбу пасьля вылету каманды ў другі дывізіён.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць