Дзяніс Грачыха

беларускі футбаліст

Дзяні́с Грачы́ха (нар. 22 траўня 1999 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца менскага «Дынама».

Дзяніс Грачыха
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 22 траўня 1999(1999-05-22)[1] (26 гадоў)
Рост 183 см[3]
Вага 72 кг[2]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Дынама Менск
Нумар 18
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2017—2018 Дняпро Магілёў 30 (0)
2019 Дняпро Магілёў[d] 0 (0)
2019 Рух Берасьце 13 (4)
2019—2021 Рух Берасьце 64 (13)
2022 Дынама Менск 27 (4)
2023—2024 БАТЭ 17 (0)
2024 Жэніс 18 (1)
2025—4 Дынама Менск 11 (0)
Зборныя
2018—2020 Беларусь (да 21) 11 (2)
2022—2023 Беларусь 5 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
28 чэрвеня 2025.

Кар’ера

рэдагаваць

З 2017 году, пасьля выхаду магілёўскага «Дняпра» ў Найвышэйшую лігу, пачаў гуляць за дублюючы склад клюбу. У жніўні 2017 году поруч зь іншымі маладымі гульцамі падпісаў паўнавартасны трохгадовы кантракт з магілёўцамі[4]. Неўзабаве пачаў прыцягвацца і да асноўнага складу, дэбютаваўшы ў Найвышэйшай лізе 23 кастрычніка 2017 году ў хатнім матчы супраць БАТЭ (0:2). Футбаліст адгуляў усе 90 хвілінаў на пазыцыі правага абаронцы. У сэзоне 2018 году замацаваўся ў стартавым складзе магілёўцаў.

У лютым 2019 году, пасьля таго як стала вядома пра аб’яднаньне «Дняпра» зь менскім «Промнем», накіраваўся на прагляд у аб’яднаную каманду. У сакавіку 2019 году афіцыйна стаў гульцом агульнай каманды, якая атрымала назву «Дняпро»[5], а ў красавіку быў аддадзены ў арэнду берасьцейскаму «Руху»[6]. У жніўні 2019 году перайшоў у «Рух» на трывалай аснове, склаўшы трохгадовы кантракт[7]. У якасьці гульца асноўнага складу дапамог берасьцейскай камандзе прасунуцца ў Найвышэйшую лігу. У 2020—2021 гадах гуляў за «Рух» у Найвышэйшай лізе, трывала зьяўляючыся ў пачатковым складзе.

У сакавіку 2022 году, пасьля таго як берасьцейскі клюб зьняўся з Найвышэйшай лігі, некаторы час трэнаваўся зь «Менскам», а неўзабаве ўзмоцніў склад менскага «Дынама»[8]. Хутка замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У чэрвені 2022 году па заканчэньні кантракта пакінуў сталічны клюб[9]. У ліпені 2022 году трэнаваўся з расейскім клюбам «Хімкі», аднак бакі не дамовіліся аб пераходзе, і хутка футбаліст вярнуўся ў «Дынама», падпісаўшы новы кантракт да сканчэньня сэзону 2022 году[10].

У сьнежні 2022 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Дынама»[11] і неўзабаве стаў гульцом барысаўскага БАТЭ[12]. У лютым 2024 году падоўжыў кантракт з барысаўчанамі да сканчэньня 2025 году і быў аддадзены ў арэнду казаскаму «Жэнісу»[13]. Па вяртаньні з Казахстану прыяднаўся да менскага «Дынама»[14][15].

Міжнародная

рэдагаваць

14 лістапада 2018 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць зборнай Харватыі (1:3). У далейшым быў асноўным гульцом моладзевай зборнай. З 2021 году пачаў прыцягвацца да нацыянальнай зборнай Беларусі, аднак упершыню згуляў за яе 3 чэрвеня 2022 году, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча Лігі нацыяў УЭФА супраць зборнай Славаччыны (0:1).

Дасягненьні

рэдагаваць
  • У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2021, 2022

Статыстыка

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Дняпро Магілёў 2017 Найвышэйшая ліга 4 0
2018 Найвышэйшая ліга 26 0
  1. ^ а б в Denis Grechikho // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в г https://dinamo-minsk.by/osnovnoj-sostav/2022/denis-grechiho
  3. ^ а б https://dinamo-minsk.by/blr/asnouny-sklad/2025/dzyanis-grachyha
  4. ^ Шесть футболистов подписали контракты с могилевским «Днепром» (рас.)
  5. ^ Четыре игрока "Днепра" будут выступать в объединенной команде (рас.)
  6. ^ "Дняпро" отдал Дениса Гречихо в "Рух" (рас.)
  7. ^ "Рух" выкупил у "Дняпро" права на Гречихо (рас.)
  8. ^ Синенко, Виллиам и Гречихо стали игроками минского "Динамо" (рас.)
  9. ^ Гречихо и Виллиам покинули минское "Динамо" (рас.)
  10. ^ Гречихо подписал новый контракт с минским "Динамо" (рас.)
  11. ^ Минское "Динамо объявило о расставании с игроками (рас.)
  12. ^ Гречихо и Концевой подписали контракты с БАТЭ (рас.)
  13. ^ БАТЭ подтвердил аренду Гречихо в "Женис" (рас.)
  14. ^ Денис Гречихо усилил минское "Динамо" (рас.). Football.by (2025-01-20). Праверана 2025-03-23 г.
  15. ^ Дзяніс Грачыха — зноў у мінскім "Дынама" (рас.) Праверана 2025-03-23 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць