Рупейкі

вёска ў Ваўкавыскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Рупе́йкі[2] — вёска ў Беларусі, каля вытоку ручая Ясенавіцы. Уваходзяць у склад Ваўкавыскага сельсавету Ваўкавыскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Рупейкі
лац. Rupiejki
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Ваўкавыскі
Сельсавет: Ваўкавыскі
Насельніцтва: 284 чал. (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1512
Паштовы індэкс: 231927
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°5′37″ пн. ш. 24°29′42″ у. д. / 53.09361° пн. ш. 24.495° у. д. / 53.09361; 24.495Каардынаты: 53°5′37″ пн. ш. 24°29′42″ у. д. / 53.09361° пн. ш. 24.495° у. д. / 53.09361; 24.495
Рупейкі на мапе Беларусі ±
Рупейкі
Рупейкі
Рупейкі
Рупейкі
Рупейкі
Рупейкі

Рупке (Rupke) — імя германскага паходжаньня[3]. Адпаведнасьць літоўскіх імёнаў на -ейка (-іка) германскім імёнам з суфіксам -к- (Вілейка — Wilico, Мінейка — Minnico, Радзейка — Radecke < Radacho і г. д.) сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[4].

Гісторыя

рэдагаваць

Вядома з пачатку XVII стагодзьдзя. У 1796 годзе належала плябаніі Ваўкавыскага касьцёлу і Юрыю Грабоўскаму, генэралу войскаў ВКЛ. У 1836 годзе духоўная вёска, 29 двароў, 134 жыхары. У 1914 годзе 57 двароў, 337 жыхароў.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1905 год — 266 чалавек у вёсцы Рупейках і 4 чалавекі ў фальварку Рупейках[5]
  • 2009 год — 284 чалавекі[1]

Славутасьці

рэдагаваць
  • Могілкі Першай сусьветнай вайны
  • Прысядзібны парк
  1. ^ а б Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 126.
  3. ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1982. S. 261.
  4. ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 161—162, 167.
  5. ^ Указатель населенным местностям Гродненской губернии, с относящимися к ним необходимыми сведениями. — Гродна, 1905. С. 175.