Ясенавіца (ручай)

рака ў Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Ясенаві́ца — ручай у Ваўкавыскім раёне Гарадзенскай вобласьці, правы прыток ракі Рось (басэйн Нёману. Даўжыня 6,5 км[1]. Пачынаецца каля вёскі Ясенавіца, упадае ў Рось за 1,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Задворанцы. Рэчышча на працягу 5,5 км (ад вёскі Ясенавіца да вусьця) каналізаванае.

Рака
Ясенавіца
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Ясенавіца
Вусьце Рось
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гарадзенская вобласьць
Даўжыня 6,5 км

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1