Вілейка (Вілека, Вілек) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Willeke
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Wilo + суфікс з элемэнтам -к- (-k-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Вілека, Вілек
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Вілейка»

Паходжаньне

рэдагаваць
Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Віліка, пазьней Вілека (Wilico, Willicho, Willeke[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільбут, Вільгейда, Мунтвіл; германскія імёны Willebut, Williheid, Muntwil) паходзіць ад гоцкага wilja 'воля'[3].

Адпаведнасьць імя Вілейка германскаму імю Wilico (Willicho, Wilich), якое ўпамінаецца яшчэ ў V стагодзьдзі, сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[4].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Wilich[5].

У Прусіі бытавала імя Віліка: Willico (1348 год)[6].

Германскае імя Wilke бытавала ў XV ст. у Рызе[7]. Апроч таго, у Рызе бытавала германскае імя Willeke[8].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Petrus Villicus (1220 год)[9]; Comes Vilih (каля 1252 году)[10]; servientibus, quorum duo videlicet Dythko Vyleykovycz (15 жніўня 1489 году)[11]; чоловека зъ землею на имя Сакеля Вилеиковича (6 жніўня 1493 году)[12]; Вилеика (2 лістапада 1498 году)[13]; а Нашка Вилеиковича (11 верасьня 1504 году)[14]; жаловалъ перед ними Анъдрушко Вилеиковичъ (9 лістапада 1506 году)[15]; на Анъдруша Вилеиковича (20 траўня 1506 году)[16]; Ян Вилеикович, служба (1 ліпеня 1542 году)[17]; село Вилейковичи (1554 год)[18]; с поддаными… Мицомъ Вилейкою (19 сакавіка 1562 году)[19]; земянми гдръскими повету Вилкомирского, паномъ Миколаем Вилейком (13 ліпеня 1596 году)[20]; земяне гдрьские повету Вилкомирского, пан Миколай Юревич Вилейко (кастрычнік 1596 году)[21]; Wilek (1636 год)[22]; Вилейко (21 чэрвеня 1656 году)[23]; Stanisław Wiłejko (1690 год)[24]; Stanisław Wileyko Strażnik Woiewodztwa Wileńskiego[25], Ian Wileyko[26] (1697 год); Wiłeykowiczy… Wiłeykiszki… Wiłeyka (1744 год)[27].

Носьбіты

рэдагаваць
  • Станіслаў Вілейка ( па 1700) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, стражнік віленскі

З XVI ст. прыдомкам Вілейка карыстаўся літоўскі шляхецкі род Рымшэвічаў[28].

Вілейкі гербу Касьцеша — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага павету[29].

Вілэйкі (Wiłejko) — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Гадуцішкаў і Лынтупаў[30].

Вілейкі (Wilejko) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[31].

У XVI ст. існавалі дзьве «нівы» Вілекішкі (Вилекишки) у Жамойцкім старостве[32]. У 1594 годзе ўпаміналася служба людзей у Вілейкавічах Упіцкага павету[33].

На гістарычнай Меншчыне існуе вёска Новая Вілейка.

  1. ^ Eule R. Germanische und fremde Personennamen als heutige deutsche Familiennamen // Festschrift zu dem fünfzigjährigen jubiläum des Friedrichs-realgymnasiums in Berlin. — Berlin, 1900. S. 63.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1593
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  4. ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 167.
  5. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 288.
  6. ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 117.
  7. ^ Siliņa-Piņķe R. Rufnamen in Riga im 15. Jahrhundert: Überlegungen über eine schichtenspezifische Namengebung // Die Stadt und ihre Namen. Bd. 2., 2013. S. 248.
  8. ^ Hildebrand H. Das Rigische Schuldbuch (1286—1352). — St. Petersburg, 1872. S. XLI, 100
  9. ^ Codex diplomaticus Poloniae. T. 1. — Varsaviae, 1847. P. 22.
  10. ^ Codex diplomaticus Poloniae. T. 2. — Varsaviae, 1848. P. 47.
  11. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 424.
  12. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 76.
  13. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 6 (1494—1506). — Vilnius, 2007. P. 186.
  14. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 6 (1494—1506). — Vilnius, 2007. P. 315.
  15. ^ Акты, отно­ся­щи­е­ся к исто­рии Запад­ной Рос­сии. Вып. 2. 18‑я и 32 кни­ги запи­сей Литовской мет­ри­ки: Мет­ри­ка коро­ле­вы Боны. — Москва, 2018. С. 203.
  16. ^ Акты, отно­ся­щи­е­ся к исто­рии Запад­ной Рос­сии. Вып. 2. 18‑я и 32 кни­ги запи­сей Литовской мет­ри­ки: Мет­ри­ка коро­ле­вы Боны. — Москва, 2018. С. 204.
  17. ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 17.
  18. ^ Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 8. — Вильна, 1870. С. 84.
  19. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 249 (35) (1554—1568). — Vilnius, 2018. P. 226.
  20. ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 32. — Вильна, 1907. С. 397.
  21. ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 32. — Вильна, 1907. С. 429.
  22. ^ Paknys M. Vilniaus miestas ir miestieèiai 1636 m.: namai, gyventojai, sveèiai. — Vilnius, 2006. P. 177.
  23. ^ Беларускі архіў. Т. 3. — Менск, 1931. С. 188.
  24. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo wileńskie 1690 r. — Warszawa, 1989. S. 215.
  25. ^ Volumina legum: przedruk zbioru praw staraniem XX. Pijarow w Warszawie, od roku 1732 do 1782, wydanego. T. 5. — Petersburg, 1860. S. 423.
  26. ^ Volumina legum: przedruk zbioru praw staraniem XX. Pijarow w Warszawie, od roku 1732 do 1782, wydanego. T. 5. — Petersburg, 1860. S. 424.
  27. ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
  28. ^ Stekert A. Przydomki polskie, litewskie i rusińskie. — Kraków, 1897. S. 131.
  29. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 849.
  30. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 204.
  31. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 444.
  32. ^ Спрогис И. Я. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. — Вильна, 1888. С. 50.
  33. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 8. ― Вильна, 1912. С. 150.