Гомельская ратуша
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Гомельская ратуша
| |
![]() Гомельская ратуша, аўтэнтычны выгляд у XIX ст.
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Гомель |
Каардынаты | 52°25′32″ пн. ш. 31°00′55″ у. д. / 52.42556° пн. ш. 31.01528° у. д.Каардынаты: 52°25′32″ пн. ш. 31°00′55″ у. д. / 52.42556° пн. ш. 31.01528° у. д. |
Архітэктурны стыль | клясыцызм, эклектыка |
Аўтар праекту | Яўген Кірылавіч Торлін[d] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Гомельская ратуша на мапе Беларусі ![]() ![]() Гомельская ратуша | |
![]() |
Го́мельская ра́туша — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Гомлі, адзін з сымбаляў места. Знаходзіцца на Рынку пры пачатку гістарычнай Прабойнай вуліцы[a]. Твор архітэктуры клясыцызму, на падмурках якога ў 1880-я гады збудавалі новы эклектычны будынак. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
ГісторыяРэдагаваць
Вялікае Княства ЛітоўскаеРэдагаваць
Першую ратушу ў Гомлі збудавалі па атрыманьні местам Магдэбурскага права ў 1560 годзе.
Пад уладай Расейскай імпэрыіРэдагаваць
Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Гомель апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, склалася плянавальная схема места, кампазыцыйным цэнтрам якой быў Рынак з палацам, паркам, 2-ярусным гасьціным дваром, гандлёвымі радамі, касьцёлам і мураванай ратушай.
У 1880-я гады на падмурках старой ратушы збудавалі новы будынак паводле праекту архітэктара Яўгена Торліна. На першым паверсе разьмяшчаліся крамы і канторы, на другім — «Гарадзкая дума» (рас. Городская дума).
Найноўшы часРэдагаваць
Па Кастрычніцкім перавароце (1917 год) на другім паверсе разьмяшчалася рэдакцыя газэты «Гомельская праўда». З 1921 году ў будынку знаходзіліся два цэхі фабрыкі «Палесдрук». Да 1931 году над будынкам паставілі трэці паверх.
АрхітэктураРэдагаваць
Пачатковы будынак ратушы — помнік архітэктуры клясыцызму, па рэканструцыі 1880-х і 1831 году — помнік архітэктуры эклектыкі. Гэта прастакутны ў пляне 3-павярховы будынак. Першы глухі масіўны паверх падзяляецца блендамі, вокны другога і трэцяга паверхаў афармляюцца ліштвамі і завяршаюцца франтонамі. Галоўны фасад вылучаецца двума нізкімі разылітамі, апрацаванымі лапаткамі. Паверхі аддзяляюцца цагляным зубчатым пасам і квадратнымі філёнгамі. Плян анфілядны[1].
ГалерэяРэдагаваць
Гістарычныя здымкіРэдагаваць
- Старыя здымкі будынка пад падмурках ратушы
Сучасныя здымкіРэдагаваць
- Сучасны стан будынка пад падмурках ратушы
ЗаўвагіРэдагаваць
- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая, 1
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 154.
ЛітаратураРэдагаваць
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 313Г000073 |