Пэтэр Плянцыюс
Пэ́тэр Пля́нцыюс (па-лацінску: Petrus Plancius; 1552 — 15 траўня 1622) — галяндзкі астраном, картограф і рэлігійны дзяяч. Вывучаў тэалёгію ў Нямеччыне і Ангельшчыне. Ва ўзросьце 24 гадоў стаў сьвятаром Нідэрляндзкай рэфармацкай царквы.
Пэтэр Плянцыюс | |
па-нідэрляндзку: Pieter Platevoet | |
Дата нараджэньня | 1552 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 15 траўня 1622[1][2] |
Месца сьмерці | |
Занятак | астраном, картограф, тэоляг, клерык, стваральнік інструмэнтаў, географ, дызайнэр |
Навуковая сфэра | Астраномія, багаслоўе, картаграфія |
Дзеці | Jeremias Plancius[d] і Daniel Plancius[d][3] |
Сайт | de.wikisource.org/wiki/A… nl.wikipedia.org/wiki/Pe… |
Праз магчымасьць перасьледу Інквізыцыяй, Плянцыюс вымушаны быў зьбегчы з Брусэлю ў Амстэрдам, калі горад трапіў у валоданьне Гішпаніі ў 1585 годзе. Там ён праявіў цікавасьць да астраноміі і картаграфіі. У яго быў доступ да марскіх мапаў, якія часта прывозілі з Партугаліі, таму ён хутка быў прызнаны дасьведчаным у пракладцы марскіх шляхоў да Індыі. Плянцыюс сьвята верыў у магчымасьць пракладаньня Паўночнага морскага шляху праз Паўночную Амэрыку, але сьмерць Вілема Барэнца ў час свайго трэцяга падарожжа ў 1597 годзе разбурыла ўсе надзеі на існаваньне магчымасьці гэтага шляху.
У гонар Плянцыюса названая малая плянэта 10648 Плянцыюс.
Навуковая дзейнасьць
рэдагавацьУ 1592 годзе Пэтэр Плянцыюс апублікаваў сваю найвядомейшую мапу сьвету пад назвай Nova et exacta Terrarum Tabula geographica et hydrographica (па-беларуску: Новая і дакладная геаграфічная і гідраграфічная мапа сьвету). Акрамя мапаў ён публікаваў журналы і навігацыйныя падручнікі, побач з распрацоўкай новага спосабу вызначэньня даўгаты. Пагатоў ён пачаў выкарыстоўваць у навігацыйных мапах мэркатарскую праекцыю.
Ён быў адным з пачынальнікаў галяндзкай Ост-Індзкай кампаніі, для якой ён нарысаваў больш як 100 мапаў.
Плянцыюс быў блізка знаёмы з Гэнры Гудзонам, дасьледнікам Новага сьвету.
Астранамічныя дасягненьні
рэдагавацьУ 1589 годзе Пэтэр Плянцыюс у супрацы з Якабам Флёрысам ван Лянгрэнам(en) стварыў 32,5-сантымэтровы глёбус нябеснай сфэры. Дзякуючы дробным зьвесткам пра адметнасьці паўднёвага неба, на неба ўпершыню былі нанесеныя сузор’і Крыж, Паўднёвы Трыкутнік, а таксама Магеланавы Воблакі: Вялікае і Малое.
У 1595 годзе ён папрасіў Пітэра Дырксона Кейсэра, галоўнага лёцмана карабля «Hollandia», занатаваць свае назіраньні, каб запоўніць белыя плямы на небе побач з паўднёвым нябесным полюсам. Кейсэр памёр у наступны год на Яве (экспэдыцыя панесла шмат стратаў), але ягоны каталёг з 135 зорак,[4] імаверна складзены з дапамогай дасьледніка Фрэдэрыка дэ Гаўтмана, пасьпяхова трапіў да Плянцыюса. Зоркі з таго каталёгу былі разьмеркаваныя паміж 12 новымі паўднёвымі сузор’ямі[5] і выяўленыя на 35-см нябесным глёбусе, створаным у канцы 1597 году (або пачатку 1598). Гэты глёбус быў створаны ў супрацы з амстэрдамскім картографам Ёдакам Хондыюсам.
Сузор’і Плянцыюса збольшага былі асацыяваныя з жывёламі і цікавымі рэчамі, пра якія пісалі ў падарожных кнігах яго сучасьнікі: Пчала (лац. Apis; пазьней перайменаваная ў Муху Лякайлем), Райская Птушка (лац. Apus), Хамэлеон (лац. Chamaeleon), Залатая Рыба (лац. Dorado), таксама Меч-Рыба), Журавель (лац. Grus), Паўднёвая Гідра (лац. Hydrus), Індзеец (лац. Indus), Пава (лац. Pavo), Фэнікс (лац. Phoenix), Тукан (лац. Tucana) і Лятучая Рыба (лац. Volans).
Гэтыя сузор’і, разам з Голубам, уведзеным Плянцыюсам у 1592 годзе, былі ўнесеныя Ёганам Баерам у 1603 годзе ў яго атляс зорнага неба «Uranometria».
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Petrus Plancius — 2009.
- ^ Petrus Plancius // RKDartists (нід.)
- ^ а б Каталёг Нямецкай нацыянальнай бібліятэкі (ням.)
- ^ Knobel, E. B. On Frederick de Houtman's catalogue of southern stars, and the origin of the southern constellations // Monthly Notices of the Royal Astronomical Society. — 1917. — № 77. — С. 414—432.
- ^ Scouting the southern sky / CHAPTER ONE continued... (анг.) Ian Ridpath's Star Tales Праверана 4 студзеня 2013 г.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |