Лятучая Рыба (сузор’е)
Ляту́чая Ры́ба (па-лацінску: Volans, Vol) — сузор’е ў паўднёвай частцы зорнага неба. Гэта адно з дванаццаці сузор’яў, створаных Пэтэрам Плянцыем паводле назіраньняў Пітэра Дырксона Кейсэра і Фрэдэрыка дэ Гаўтмана, і ўпершыню выяўленых на 35-см нябесным глёбусе, створаным у 1597 (ці 1598) годзе ў Амстэрдаме Плянцыем і Ёдакусам Хондыем. Першым зорным атлясам, у якім зьявілася сузор’е, была «Ўранамэтрыя» Ёгана Баера 1603 году.[1] Нямецкі астраном Ёган Кеплер называў гэтае сузор’е Верабей (па-лацінску: Passer).[2]
Лятучая Рыба | |
Лацінская назва | Volans |
---|---|
· у родным склоне | Volantis |
· скарот | Vol |
Простае ўзьняцьцё | 8г |
Схіленьне | −70° |
Квадрант | SQ2 |
Плошча | 141 кв. гр. (76-е) |
Зорак паводле Баера/Флэмстыда | 12 |
Зорак з плянэтамі | 2 |
Зорак ярчэй за 3.00m | 0 |
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) | 1 |
Найярчэйшая зорка | β Vol (3,77m) |
Найбліжэйшая зорка | Глізэ 293 (19,35 сьв. г., 5,93 пк) |
Аб’екты Мэсье | 0 |
Памежныя сузор’і | |
Назіраецца ў шыротах паміж +15° і −90°. Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу сакавіка. |
Адметнасьці
рэдагавацьЗоркі
рэдагавацьУ сузор’і знаходзяцца дзьве кратныя зорныя сыстэмы: γ Лятучай Рыбы (падвойная) і ε Лятучай Рыбы — іх можа назіраць у малы тэлескоп. Зоркі Гамы маюць чацьвертую і шостую зорныя велічыні, а зоркі Эпсылёна — чацьвертую і восьмую.[3][4]
Аб’екты глыбокага космасу
рэдагавацьЗа 300 млн сьв. гадоў ад зямлі ў сузор’і Лятучай Рыбы знаходзіцца кольцападобная галяктыка AM 0644-741, якая мае неафіцыйную назву «Кольца Ліндсэй-Шэплі» (анг. Lindsay-Shapley ring), паводле яе адкрывальнікаў — Гарлава Шэплі і яго вучня Эрыка Ліндсэя.[5] Яна была знойдзеная каля Вялікага Магеланавага Воблака ў 1960 годзе.[5]
У сузор’і таксама месьціцца NGC 2442 — прамежная сьпіральная галяктыка, якая знаходзіцца за 50 млн сьв. гадоў ад Зямлі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Staal 1988. С. 244.
- ^ Volans Constellation // Top Astronomer (анг.)
- ^ Volans // SEDS (анг.)
- ^ Ridpath & Tirion 2007.
- ^ а б Lindsay-Shapley Ring (AM0644-741) (анг.) The Encyclopedia of Science
Літаратура
рэдагаваць- Ridpath, Ian; Tirion, Wil Stars and Planets Guide. — Princeton University Press, 2007. — ISBN 978-0-691-13556-4
- Staal, Julius D. W. The New Patterns in the Sky. — McDonald and Woodward Publishing Company, 1988. — ISBN 0-939923-04-1