Паўднёвы Трыкутнік

сузор’е паўднёвай паўкулі

Паўднёвы Трыкутнік (па-лацінску: Triangulum Australe, TrA) — невялікае сузор’е ў паўднёвым нябесным паўшар’і. Прыстаўку «Паўднёвы» сузор’е атрымала, бо ў паўночным паўшар’і ўжо было сузор’е Трыкутнік. Абодва сузор’і атрымалі назву паводле трохкутнай формы, якую ўтвараюць няйярчэйшыя зоркі. Упершыню сузор’е было нанесенае на мапу пад назвай Triangulus Antarcticus Пэтрам Плянцыюсам у 1589 годзе, а цяперашнюю назву сузор’е набыла ў працы Ёгана Баера «Уранамэтрыя» (1603). У 1756 годзе Нікаля Люі дэ Лякайль, францускі вандроўнік і астраном, нанёс на мапу і даў імёны найярчэйшым зоркам паводле абазначэньняў Баера.

Паўднёвы Трыкутнік
Паўднёвы Трыкутнік
Лацінская назва Triangulum Australe
 · у родным склоне Trianguli Australis
 · скарот TrA
Простае ўзьняцьцё 16г
Схіленьне −65°
Квадрант SQ3
Плошча 110 кв. гр. (83-е)
Зорак паводле Баера/Флэмстыда 10
Зорак з плянэтамі 1
Зорак ярчэй за 3.00m 3
Найярчэйшая зорка α TrA (Атрыя) (1,91m)
Найбліжэйшая зорка ζ TrA
(39,48 сьв. г., 12,11 пк)
Аб’екты Мэсье Няма
Мэтэорныя патокі Няма
Памежныя сузор’і Навугольнік
Ахвярнік
Цыркуль
Райская Птушка
Назіраецца ў шыротах паміж +25° і −90°.
Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу ліпеня.

Альфа Паўднёвага Трыкутніка, зорка, вядомая пад назвай «Атрыя» — другі паводле зорнай велічыні аранжавы гігант і найярчэйшая зорка ў сузор’і. Трыкутнік дапаўняюць два белыя карлікі: Бэта і Гама Паўднёвага Трыкутніка. Хоць сузор’е і ляжыць на нябеснай сфэры ў Млечным Шляху і ўтрымлівае шмат зорак, але аб’екты глыбокага космасу не прыцягваюць да сябе значнай увагі. Адметнымі аб’ектамі сузор’я зьяўляюцца расьсеяная скупнасьць NGC 6025 і плянэтарная туманнасьць NGC 5979.

Апісаньне

рэдагаваць

Паўднёвы Трыкутнік — невялікае сузор’е, якое мяжуе з Навугольнікам на поўначы, Цыркулем на захадзе, Райскай Птушкай на поўдні і Ахвярнікам на ўсходзе. Праз сузор’е праходзіць Млечны Шлях, таму маецца вялікая колькасьць зорак.[1] Разьмяшчэньне зорак у форме амаль правільнага трохкутніка дапамагае лёгка знаходзіць сузор’ ў небе. Паўднёвы Трыкутнік знаходзіцца амаль на самым поўдні нябеснай сфэры, таму ня бачны з Эўропы, але амаль ва ўсім паўднёвым паўшар’і зьяўляецца незаходзячым сузор’ем. Афіцыйныя межы сузор’я, утвораныя 18-адрэзкавым шматкутнікам, былі вызначаныя ў 1930 годзе Эжэнам Дэльпортам. У экватарыяльнай сыстэме каардынат простае ўзьняцьцё гэтых межаў ляжыць паміж 14г 56,4х і 17г 13,5х, а схіленьне — паміж −60,26° і −70,51°. Кульмінацыі Паўднёвы Трыкутнік дасягае кожны год а 21 гадзіне 23 жніўня.

  1. ^ Inglis 2004. С. 119.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Паўднёвы Трыкутніксховішча мультымэдыйных матэрыялаў