Фэнікс (сузор’е)

сузор’е

Фэ́нікс (па-лацінску: Phoenix, Phe) — сузор’е ў паўднёвай частцы зорнага неба, названае ў гонар мітычнай птушкі Фэнікса. Найярчэйшая зорка сузор’я, α Фэнікса мае назву Анкаа, якое паходзіць з арабскай мовы і азначае, уласна, «Фэнікс». Гэта аранжавы гігант з бачнай зорнай велічынёй 2,4. β Фэнікса — падвойная зорная сыстэма, якая складаецца з двух жоўтых гігантаў, якія разам даюць зорную велічыню 3,3. У сузор’і маецца некалькі зорных сыстэмаў з плянэтамі, а таксама нядаўна адкрытая Скупнасьць галяктык Фэнікса — адзін з найбуйнейшых аб’ектаў Сусьвету.

Фэнікс
Фэнікс
Лацінская назва Phoenix
 · у родным склоне Phoenicis
 · скарот Phe
Простае ўзьняцьцё 0г
Схіленьне −50°
Квадрант SQ1
Плошча 469 кв. гр. (37-е)
Зорак паводле Баера/Флэмстыда 25
Зорак з плянэтамі 5
Зорак ярчэй за 3.00m 1
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) 1
Найярчэйшая зорка α Phe (Анкаа) (2,40m)
Найбліжэйшая зорка Глізэ 915
(27,24 сьв. г., 8,35 пк)
Аб’екты Мэсье 0
Мэтэорныя патокі Фэніцыды
Памежныя сузор’і
Назіраецца ў шыротах паміж +32° і −80°.
Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу лістапада.

Гісторыя

рэдагаваць

Фэнікс — найбуйнейшае з дванаццаці сузор’яў, створаных Пэтэрам Плянцыем паводле назіраньняў Пітэра Дырксона Кейсэра і Фрэдэрыка дэ Гаўтмана. Упершыню яно было выяўлена на 35-см нябесным глёбусе, створаным Плянцыем і Ёдакусам Хондыем у 1597 (або 1598) годзе ў Амстэрдаме. У 1603 годзе быў апублікаваны атляс зорнага неба «Uranometria», складзены Ёганам Баерам, які ўлучаў сузор’е.[1]

Арабы вылучалі гэтую ж самую групу зорак у сузор’е Аль-Заўрак, якое сымбалізавала лодку і разьмяшчалася побач з ракой Эрыдан.[2] Таксама на гэтым месцы існавала сузор’е Маладыя Страўсы — Аль-Рыяль, таксама яно магло сымбалізаваць грыфона або арла.[3] У атлясе Юлія Шылера Фэнікс і суседняе сузор’е Журавель утваралі сузор’е Аарон, названае ў гонар Аарона, першасьвятара ізраільскага народу.[3]

  1. ^ Robert Gendler, Lars Lindberg Christensen, David Malin Treasures of the Southern Sky. — Springer, 2011. — С. 14. — ISBN 1461406277
  2. ^ Motz, Lloyd; Nathanson, Carol The Constellations: An Enthusiast's Guide to the Night Sky. — London, United Kingdom: Aurum Press, 1991. — С. 371–72. — ISBN 1-85410-088-2
  3. ^ а б Allen, Richard Hinckley Star Names: Their Lore and Meaning (rep. ed.). — New York, NY: Dover Publications Inc., 1963 (1899). — С. 335–36. — ISBN 0-486-21079-0

Літаратура

рэдагаваць
  • Ridpath, Ian; Tirion, Wil Stars and Planets Guide. — Princeton University Press, 2007. — ISBN 978-0-691-13556-4

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Фэнікс (сузор’е)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Каардынаты:   00г 00х 00с, −50° 00′ 00″