Паўлін (сузор’е)

сузор’е
(Перанакіравана з «Пава (сузор’е)»)

Паўлі́н або Па́ва[1] (па-лацінску: Pavo, Pav) — сузор’е ў паўднёвай частцы зорнага неба. Гэта адно з дванаццаці сузор’яў, прапанаваных Пэтэрам Плянцыем паводле назіраньняў Кейсэра і дэ Гаўтмана. Яно зьявілася на 35-см нябесным глёбусе, створаным Плянцыем і Хондыем у Амстэрдаме ў 1597 (або 1598) годзе. Першым атлясам зорнага неба, у якім зьявіўся Паўлін, была «Uranometria» Ёгана Баера, складзеная ў 1603 годзе.

Паўлін
Паўлін
Лацінская назва Pavo
 · у родным склоне Pavonis
 · скарот Pav
Простае ўзьняцьцё 20г
Схіленьне −65°
Квадрант SQ4
Плошча 378 кв. гр. (44-е)
Зорак паводле Баера/Флэмстыда 24
Зорак з плянэтамі 5
Зорак ярчэй за 3.00m 1
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) 4
Найярчэйшая зорка α Pav (Пікок) (1,94m)
Найбліжэйшая зорка SCR 1845-6357
(12,57 сьв. г., 3,85 пк)
Аб’екты Мэсье 0
Мэтэорныя патокі Дэльта-Паваніды
Памежныя сузор’і
Назіраецца ў шыротах паміж +30° і −90°.
Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу жніўня.
  1. ^ Географічныя й космографічныя тэрміны і назовы нябесных цел // Беларуская Навуковая Тэрміналёгія. У чатырох кнігах / Адказны за выпуск: Валер Булгакаў. — Выданьне другое, стэрэатыпнае. — Arche, 2010.

Літаратура

рэдагаваць
  • Ridpath, Ian; Tirion, Wil Stars and Planets Guide. — Princeton University Press, 2007. — ISBN 978-0-691-13556-4

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Паўлін (сузор’е)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Каардынаты:   20г 00х 00с, −65° 00′ 00″