Пузічы
Пузічы — вёска па поўдні Салігорскага раёну Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Хорастаўскага сельсавету[2].
Пузічы | |
трансьліт. Puzičy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Салігорскі |
Сельсавет: | Хорастаўскі |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 174 |
Паштовы індэкс: | 223734[1] |
СААТА: | 6250846021 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°31′54″ пн. ш. 27°15′9″ у. д. / 52.53167° пн. ш. 27.2525° у. д.Каардынаты: 52°31′54″ пн. ш. 27°15′9″ у. д. / 52.53167° пн. ш. 27.2525° у. д. |
± Пузічы |
Мінуўшчына
рэдагавацьУ Расейскай імпэрыі Пузічы знаходзіліся ў складзе Менскай губэрні. У 1905 годзе ў Пузічах пабудавалі касьцёл сьвятой Ганны. 25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У выніку Рыскага падзелу 1921 году адышла ў складзе Заходняй Беларусі да міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе ўваходзіла ў гміну Ленін Лунінецкага павету Палескага ваяводзтва. У 1939 годзе ўвайшла ў склад СССР праз далучэньне Заходняй Беларусі да БССР. У 1940—1954 гадах была цэнтрам сельсавету ў Ленінскім раёне Пінскай вобласьці БССР.
На 1941 год Пузічы налічвалі 1200 жыхароў. З пачаткам Нямецка-савецкай вайны ў дапаможную паліцыю пайшло 5 вяскоўцаў, зь якіх двое былі ахвярамі савецкіх рэпрэсіяў ў Беларусі. Пасьля атрыманьня вінтовак ад нямецкага войска ўсе пяцёра сышлі да савецкіх партызанаў у атрад Васіля Каржа. 15 лютага 1943 году ў ходзе карнай апэрацыі «Люты» нямецкі атрад ахоўнай паліцыі спаліў вёску Пузічы разам з 770 жыхарамі, сярод якіх было некалькі дзясяткаў грудных дзяцей[3].
Ад 8 студзеня 1954 году ў складзе Берасьцейскай вобласьці. 16 ліпеня 1954 году ўвайшла ў Хорастаўскі сельсавет. 20 студзеня 1960 году Пузічы перадалі Старобінскаму раёну Менскай вобласьці. Ад 25 сьнежня 1962 году — у складзе Любанскага раёну. З 14 студзеня 1963 году — у Лунінецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 30 красавіка 1965-га — у Салігорскім раёне Менскай вобласьці.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Салігорскі раён (Тэлефоны і адрасы аддзяленьняў паштовай сувязі Менскай вобласьці, Хорастава) // УП «Белпошта», 2020 г. Праверана 19 чэрвеня 2020 г.
- ^ Ірына Гапоненка, Ігар Капылоў. Салігорскі раён (Хорастаўскі сельсавет) // Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Менская вобласьць / рэд. Валянціна Лемцюгова. — Менск: Тэхналёгія, 2003. — С. 404. — 605 с. — 1500 ас. — ISBN 985-458-054-7
- ^ Барыс Пракопчык. Нават мёртвым баліць // Зьвязда : газэта. — 21 лістапада 2013. — № 219 (27584). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |