Прудзішча (Лагойскі раён)
Пру́дзішча[1] — вёска ў Лагойскім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Бяларуцкага сельсавету. Знаходзіцца за 30 км на поўнач ад цэнтру Менску, за 14 км на захад ад Лагойску і за 7 км (празь Сямкова) на поўдзень ад дарогі Н9548 Жодзін — Дзяніскі.
Прудзішча | |
трансьліт. Prudzišča | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Лагойскі |
Сельсавет: | Бяларуцкі |
Вышыня: | 319 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 33 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1774 |
Паштовы індэкс: | 223114 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°10′59″ пн. ш. 27°38′9″ у. д. / 54.18306° пн. ш. 27.63583° у. д.Каардынаты: 54°10′59″ пн. ш. 27°38′9″ у. д. / 54.18306° пн. ш. 27.63583° у. д. |
± Прудзішча | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Прудзішча і Янка Купала
рэдагавацьЗ 1891 па 1895 год Прудзішча, якое тады было фальваркам памешчыка Жаброўскага ў Бяларуцкай воласьці Менскай губэрні, арандаваў і жыў тут зь сям’ёй бацька Янкі Купалы Дамінік Луцэвіч. У лістах Л. Клейнбарту 23 лістапада 1927 году і 21 верасьня 1928 году Янка Купала пісаў, што ў Прудзішчы ён вучыўся ў вандроўных настаўнікаў, шмат чытаў, пазнаёміўся з творамі клясыкаў расейскае і польскае літаратуры, захапляўся беларускімі народнымі казкамі, якія яму па-майстэрску распавядаў парабак Пясьляк.[2]
Насельніцтва
рэдагаваць- 1999 год — 37 чалавек
- 2010 год — 33 чалавекі
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 245
- ^ Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл. — Артыкул «Прудзішча». — С. 504.
Літаратура
рэдагаваць- Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Прудзішча». — С. 504.