Бяларуцкі сельсавет
Бяла́руцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Бяларучы.
Бяларуцкі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | сельсавет Беларусі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Алекшыцы |
Дата ўтварэньня | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва |
|
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+03:00 |
Паштовыя індэксы | 223114 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Гісторыя
рэдагавацьУтвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Астрашыцка-Гарадоцкага раёну Менскай акругі БССР. Цэнтар — вёска Беларучча. Пасьля скасаваньня акруговай сыстэмы 26 ліпеня 1930 году ў Астрашыцка-Гарадоцкім раёне БССР. 18 студзеня 1931 году Астрашыцка-Гарадоцкі раён скасаваны, сельсавет далучаны да Лагойскага раёну. З 20 лютага 1938 году ў складзе Менскай вобласьці.
16 ліпеня 1954 году да сельсавету далучана тэрыторыя скасаванага Прудзішчанскага сельсавету[1].
24 траўня 1960 году ў склад новаўтворанага Лагазінскага сельсавету перададзены 8 населеных пунктаў: Альхавец, Закрынічча, Прудзішча, Рэбрышча, Селішча, Сухая Гара, Сямкова і Тукалаўка[2].
28 ліпеня 1966 году ў склад сельсавету з Лагазінскага сельсавету вернуты 6 населеных пунктаў: Альхавец, Закрынічча, Прудзішча, Сухая Гара, Сямкова і Тукалаўка[3].
5 сакавіка 1981 году вёска Беларучча перайменавана ў Бяларучы. Пазьней цэнтар сельсавету перанесены ў вёску Алекшыцы.
Насельніцтва
рэдагавацьНасельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году — 959 чалавек[4], зь іх 92,2% — беларусы, 5,5% — расейцы, 0,9% — украінцы[5].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ^ Пастанова выканкаму Менскага абласнога Савету дэпутатаў працоўных ад 24 траўня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыуму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР, пастаноў і распараджэньняў Савету Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
- ^ >Пастанова выканкаму Менскага абласнога Савету дэпутатаў працоўных ад 28 ліпеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыуму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР, пастаноў і распараджэньняў Савету Міністраў Беларускай ССР. 1966, № 26 (1146).
- ^ Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ^ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
рэдагаваць- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2 С. 327