Леон (Гішпанія)
Леон (па-гішпанску: León) — горад на поўначы Гішпаніі, які месьціцца ў аўтаномнай супольнасьці Кастылія і Леон. Адміністрацыйны цэнтар аднайменнай правінцыі. Насельніцтва складае 137 тысячаў жыхароў. Уваходзіць у маршрут «Шляху Сьвятога Якава».
Леон | |||||
гішп. León | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 29 да н. э. | ||||
Краіна: | Гішпанія | ||||
Аўтаномная супольнасьць: | Кастылія і Леон | ||||
Правінцыя: | Леон | ||||
Кіраўнік: | José Antonio Diez Díaz[d][1] | ||||
Плошча: | 39,03 км² | ||||
Вышыня: | 837 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2012) | |||||
колькасьць: | 131 680 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 3373,82 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 987 | ||||
Паштовы індэкс: | 24001–24010 | ||||
Нумарны знак: | LE | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 42°35′56″ пн. ш. 5°34′1″ з. д. / 42.59889° пн. ш. 5.56694° з. д.Каардынаты: 42°35′56″ пн. ш. 5°34′1″ з. д. / 42.59889° пн. ш. 5.56694° з. д. | ||||
Леон | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.aytoleon.es/ |
Гісторыя
рэдагавацьГорад быў заснаваны жаўнерамі рымскага VII Парнага легіёну (першая назва — «Сэптыма Легіён»). Горад быў штаб-кватэрай гэтага легіёну ў позьні пэрыяд Рымскай імпэрыі, а таксама цэнтрам гандлю золатам, якое здабывалася непадалёк. У 540 годзе горад быў захоплены каралём вэстготаў Леовігільдам, а ў 717 годзе — наноў, на гэты раз маўрамі. Аднак ён быў адным зь першых гарадоў, узятых падчас Рэканкісты й стаў часткай Астурыйскага каралеўства ў 742 годзе. Пасьля быў сталіцай аднайменнага каралеўства.
У XVI стагодзьдзі пазіраўся эканамічны й дэмаграфічны спад які працягваўся да XIX стагодзьдзя. У ліпені 1936 году падчас Грамадзянскай вайны Леон далучыўся да вайны супраць рэспубліканцаў.
Адукацыя
рэдагавацьУ 1979 годзе быў заснаваны Ўнівэрсытэт Леону. Паводле зьвестак на 2005 год ён налічвае каля 13 тысячаў студэнтаў.
Славутасці
рэдагаваць- Плошча Сан-Маркас на беразе ракі Бэрнэсгі ля масту Сан-Маркас з кляштаром і гатэлем-шпіталем для паломнікаў
- Плошча Санта-Дамінга з царквой Сан-Марсэлё і палацамі Каса-дэ-лёс-Батынэс і Гусманэс
- Сквэр Сіда
- Раманская базыліка Сан-Ісідра
- Леонскі сабор
- Біскупскі палац