Плюсы
Плю́сы[1] — вёска ў Беларусі, на паўднёва-заходнім беразе возераў Плюсаў. Цэнтар сельсавету Браслаўскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 255 чалавек. Знаходзяцца за 26 км на поўнач ад Браслава, за 15 ад чыгуначнай станцыі Краслава.
Плюсы лац. Plusy | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Віцебская |
Раён: | Браслаўскі |
Сельсавет: | Плюскі |
Насельніцтва: | 255 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2153 |
СААТА: | 2208870361 |
Нумарны знак: | 2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 55°48′46″ пн. ш. 27°2′35″ у. д. / 55.81278° пн. ш. 27.04306° у. д.Каардынаты: 55°48′46″ пн. ш. 27°2′35″ у. д. / 55.81278° пн. ш. 27.04306° у. д. |
± Плюсы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Плюсы — даўняе мястэчка гістарычнай Браслаўшчыны (частка Віленшчыны).
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьУ гістарычных крыніцах Плюсы ўпершыню ўпамінаюцца ў XVI ст. пад назвай Перасьвеціца. На думку гісторыка А. Зіміна, адсюль паходзіў дзяржаўны і грамадзкі дзяяч І. Перасьветаў. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Плюсы ўвайшлі ў склад Браслаўскага павету Віленскага ваяводзтва. Паселішча было ўладаньнем вялікіх князёў, цэнтрам невялікага нягродавага староства (дзяржавы, 8 валок), разьмешчаным на мяжы з Курляндыяй.
Пад 1784 годам Плюсы ўпамінаюцца як мястэчка («слабодка») з разьмешчаным побач панскім дваром. У XVIII ст. уладальнікі маёнтку Сальмановічы збудавалі ў Плюсах касьцёл Сьвятой Тройцы. У канцы XVIII ст. да касьцёла належала 108 паселішчаў, у 1845 годзе налічваліся 1544 вернікі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Плюсы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Браслаўскім павеце Віленскай губэрні, з 1843 году ў Новааляксандраўскім павеце Ковенскай губэрні. У 1854 годзе тут утварылася жыдоўская земляробчая калёнія.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў канцы 1915 — лютым 1918 году каля Плюсаў праходзіла лінія фронту. У лютым 1918 году мястэчка занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Плюсы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[2]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Плюсы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Браслаўскага павету Віленскага ваяводзтва. На 1931 год у мястэчку было 27 гаспадарак, касьцёл, сынагога, пошта, крамы.
У 1939 годзе Плюсы ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году сталі цэнтрам сельсавету Відзаўскага раёну (з 1960 году ў Браслаўскім раёне). Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1998 год тут было 110 двароў, на 2000 год — 109. У 2000-я гады Плюсы атрымалі афіцыйны статус «аграгарадку».
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1859 год — 15 чал.[3]
- XX стагодзьдзе: 1931 год — 135 чал.; 1998 год — 265 чал.[4]; 1999 год — 271 чал.; 2000 год — 266 чал.[5]
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 255 чал.
Інфраструктура
рэдагавацьУ Плюсах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Забудова
рэдагавацьВуліцы і пляцы
рэдагавацьУ тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаецца Касьцельная вуліца[6].
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагаваць- Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (пачатак XX ст.)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf)
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Słownik geograficzny... T. VIII. — Warszawa, 1887. S. 271.
- ^ Шыдлоўскі К. Плюсы // ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 515.
- ^ БЭ. — Мн.: 2001 Т. 12. С. 439.
- ^ Spis Abonentów Sieci Telefonicznej Okręgu Dyrekcji Poczt i Telegrafów w Wilnie na 1939 r. — Wilno, 1939. S. 45.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12: Палікрат — Праметэй. — 576 с. — ISBN 985-11-0198-2
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 5: М — Пуд. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście. — Warszawa, 1887.