Уладзімер Пакрышкін
Уладзімер Іванавіч Пакрышкін (нар. 1949, Зьдзецел, Гарадзенская вобласьць, цяпер Беларусь) — беларускі канструктар оптыка-электроннай тэхнікі.
Уладзімер Пакрышкін | |
Дата нараджэньня | 3 траўня 1949 (75 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Зьдзецел, Гарадзенская вобласьць, Беларуская ССР, Савецкі Саюз |
Месца вучобы | Менскі пэдагагічны інстытут |
Занятак | інжынэр-канструктар |
Навуковая сфэра | оптыка |
Месца працы | «Пеленг» |
Вядомы як | канструктар прыладаў для Беларускага касьмічнага апарата |
Узнагароды | Дзяржаўная прэмія Беларусі (2003), Ордэн Айчыны (2014) |
Скончыў Менскі пэдагагічны інстытут. У 1975 годзе ўладкаваўся на працу ў Цэнтральнае канструктарскае бюро «Пеленг», што ўваходзіла ў склад «Беларускага оптыка-мэханічнага аб’яднаньня». У 1988 годзе заняў пасаду начальніка навукова-дасьледчага аддзяленьня і намесьніка галоўнага канструктара «Пеленга». У 1998 годзе стаў кіраўніком навукова-вытворчага цэнтру «Спэцыяльныя комплексныя сыстэмы» ў складзе ААТ «Пеленг». Распрацоўваў оптыка-электронныя прыцэлы для танкаў. У 2003 годзе стаў галоўным канструктарам прыладаў для Беларускага касьмічнага апарата (БелКА) дыстанцыйнага зандаваньня Зямлі (ДЗЗ). За гэта ў 2003 годзе стаў ляўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі[2]. У 2014 годзе стаў кавалерам ордэна Айчыны І ступені[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Зьвязда (белар.) — Выдавецкі дом «Звязда», 2014. — вып. 81 (27691). — С. 8. — ISSN 1990-763X
- ^ Даты, падзеі, людзі // Зьвязда : газэта. — 3 траўня 2014. — № 81 (27691). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
- ^ Пакрышкін Уладзімір Іванавіч // Анлайн-энцыкляпэдыя «Беларусь у асобах і падзеях», 2022 г. Праверана 19 лістапада 2023 г.
Гэта — накід артыкула пра асобу з Беларусі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |