Кніга Старога Запавету

Паўтораны Закон


Пяцікніжжа Майсеева
Прарокі
Пісаньні

Кні́га Паўто́раны Зако́н (па-габрэйску: דְּבָרִים, Двары́м — «[прамоўленыя] словы»; па-лацінску: Deuteronomium; па-старажытнагрэцку: Δευτερονόμιον; таксама «Пятая кніга Майсея») — пятая кніга Старога Запавету, Пяцікніжжа і ўсяе Бібліі. Увасабляе сабой своеасаблівы выклад зьместу ўсіх папярэдніх кніг. Пададзеная ў форме прамовы Майсея перад ізраільцянамі напярэдадні іхняга пераходу празь Ярдан і ўступленьня ў Зямлю запаветную. У адрозьненьне ад астатніх кніг Пяцікніжжа, Паўтораны Закон, за выняткам нешматлікіх фрагмэнтаў і асобных вершаў, напісаны ад першай асобы.

Выдадзены Ф. Скарынам «Паўтораны закон» захаваўся ў 14 асобніках. Як і папярэдняя кніга Пяцікніжжа, яна не вылучаецца багацьцем мастацкага аздабленьня. Тут зьмешчаныя толькі дзьве гравюры, адна зь іх — на тытульным аркушы з надпісам: «Моисей навчает людей ізраилевых втораго закону» ды паўтораная перад тэкстам кнігі застаўка, перанесеная з кнігі Ісуса Нававага[1].

 
Ілюстрацыя да кнігі Паўторанага закону 14:1

Назва «Паўтораны закон» паходзіць ад грэцкага перакладу (у Сэптуагінце) біблійнага выразу па-габрэйску: מִשְׁנֵה הַתּוֹרָה[2] (мішнэ ха-тара; літар. «рукапіс Торы, перапісаны зь іншага рукапісу», «сьпіс Закону») — па-старажытнагрэцку: Δευτερονόμιον («другі закон» або «паўтораны закон»). Тым самым зьмест гэтай кнігі інтэрпрэтаваны ў якасьці «другога закона», абвешчанага Майсеем у краіне Мааўскай, і супастаўлены зь «першым законам», які быў атрыманы Майсеем ад Бога на гары Сынай. Назва кнігі адпавядае зьместу, у Паўтораным законе сапраўды паўтораныя значныя паводле аб’ёму фрагмэнты рэлігійнага заканадаўства кнігі Выхаду.

  1. ^ Скарына Ф.: Творы… С. 168.
  2. ^ Др. 17:18

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Паўтораны Законсховішча мультымэдыйных матэрыялаў