Другая кніга летапісаў

Кніга Старога Запавету

Другая кніга летапісаў


Пяцікніжжа Майсеева
Прарокі
Пісаньні

Друга́я кні́га ле́тапісаў, Другая кні́га хронікі — кніга Старога Запавету і Танаху. Разам зь першай часткай складаюць Параліпамэнон.

Ілюстрацыя да 1 разьдзелу другой кнігі Летапісаў

Падзеі ў Другой кнізе Летапісаў апісаныя паралельна прыведзеным у першай і другой кнігах Цароў, аднак зь іншага пункту гледжаньня. Акцэнт зроблены на духоўны сьвет і культ, а не на палітычнае жыцьцё царства.

Кніга падзеленая на 36 разьдзелаў. Першыя 9 зь іх апісваюць дзейнасьць Саламона. Шмат месца нададзена будаўніцтву Храма, потым урачыстасьцям ягонага асьвячэньня, малітве Саламона і Божаму абяцаньню ў адказ на малітву цара.

Пасьля падзелу царстваў большая ўвага нададзеная паўднёвай частцы, у якой валадараць нашчадкі Давіда. Цары Юдэі ацэньваюцца за іхнюю вернасьць Запавету і тое, наколькі яны адпавядаюць той мадэлі ўлады, што пакінуў Давід.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Другая кніга летапісаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў