Кніга Старога Запавету

Кніга Роду

Jewish artifact in Muzeum Zagłębia.JPG

Пяцікніжжа Майсеева
Прарокі
Пісаньні
Запыт «Кніга Быцьця» перанакіроўваецца сюды. Глядзіце таксама «Быцьцё (неадназначнасьць)».

Кні́га Ро́ду або Быцьцё́ (па-габрэйску: בְּרֵאשִׁית, Бе-рэшы́т — «На пачатку»; па-лацінску: Genesis; па-старажытнагрэцку: Γένεσις — «Паходжаньне») — першая кніга Старога Запавету, Пяцікніжжа і ўсяе Бібліі. Кніга выкладае гісторыю стварэньня сьвету і чалавека Богам, апісваецца гісторыя чалавецтва да патопу і пасьля яго, а таксама сам патоп. Падзеі даведзеныя да часоў легендарных патрыярхаў Аўрама, Ісака і Якуба. Сьмерцю апошняга і ягонага сына Язэпа завяршаецца апавяданьне ў кнізе Роду.

Кніга створаная ў V ст. да н. э. на старажытнагабрэйскай мове, у II ст. да н. э. перакладзена на грэцкую мову і названа «Генэзіс», г. зн. «Паходжаньне».

ЗьместРэдагаваць

 
Ілюстрацыя да 35-га разьдзелу кнігі Роду

Кніга складаецца зь 50 разьдзелаў і падзеленая на дзьве часткі:

У першай частцы (разьдзелы 1—11) выкладзеная мінуўшчына чалавецтва да патрыярхаў. Тут апісаныя такія ключавыя моманты, як стварэньне сьвету, грэхападзеньне, сусьветны патоп да пабудова Бабілёнскае вежы.

У другой частцы (разьдзелы 12—50) выкладзеная гісторыя патрыярхаў й іхніх сем’яў, апісаная гісторыя зараджэньня габрэйскага народу ў асобе ягоных родапачынальнікаў — патрыярхаў Абрагама, Ісаака й Якуба.

Працягам кнігі Роду ёсьць кніга Выхаду.

Зьмест, вобразы, сюжэты кнігі «Быцьцё» шырока выкарыстоўваліся ў фальклёры, літаратуры і мастацтве[1].

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Скарына Ф. Творы:… С. 157—158.

ЛітаратураРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Кніга Родусховішча мультымэдыйных матэрыялаў