Кніга прарока Аўдзея
Кніга Старога Запавету |
Пяцікніжжа Майсеева |
Прарокі |
Пісаньні |
Кні́га праро́ка Аўдзе́я — кніга Старога Запавету, васямнаццатая частка Танаху. Чацьвёртая з кніг г. зв. малых прарокаў.
Гэта найкарацейшая кніга жыдоўскай Бібліі, якая складаецца з 21 верша.
Аўтарства
рэдагавацьПра аўтара адсутнічаюць якія-кольвек зьвесткі, акрамя ўступнага слова «Відзеж Аўдзея». Імя прарока (עֹבַדְיָה) азначае «слуга Госпада». Высновы пра аўтара і час стварэньня тэксту можна зрабіць толькі са зьместу самога прароцтва. Эдом мусіць быць зьнішчаны за тое, што не абараніў Ізраіль у час нападу. У гісторыі вядомыя два такія выпадкі:
- у 853—841 роках да н. э. на Ерусалім падчас караляваньня Ёрама напалі філістымцы і арабы (гэта апісана ў 2-й кнізе цароў, 8:20—22 і 2-й кнізе летапісаў, 21:8—20);
- у 607—586 да н. э. на Ерусалім напаў кароль бабілёнскі Навухаданосар, што прывяло да выгнаньня ізраільцянаў у Бабілён (апісанага ў 136-й (або 137-й) псальме).
Зьмест
рэдагавацьКніга Аўдзея заснаваная на прарочым відзежы падзеньня Эдому, горнае нацыі, айцом-заснавальнікам якой быў Эсаў.
Аўдзей апісвае сустрэчы зь Госпадам, які зьвяртае ўвагу на пыху Эдому і вінаваціць іх у гвалце супраць братняга народу з калена Якубава.
Заходняя частка старажытнага Эдому знаходзілася ў пустыні Нэгеў да Эйляту, усходняя частка належала хашыміцкаму каралеўству Ярданіі. У часы Аўдзея эдомцы насялялі ўцёсы і горы засушлівых земляў на поўдзень ад Мёртвага мора да Акабскай затокі Чорнага мора. Плошчы для ральлі тут было надта мала, дык эдомцы зараблялі кантролем гандлёвага шляху між Эгіптам і Бабілёнам, што перасякаў іхнюю зямлю.
Цягам усяго існаваньня Юдэі Эдом быў васалам Ерусаліму і ня быў у пашане як паганская дзяржава. Бог праз Аўдзея зьвяртае ўвагу, што іхняе высокагорнае становішча занадта ўзьнесла й іхнюю самапавагу, і папярэджвае, што скіне іх адтуль (Аў., 1:4).
У 597 да н. э. Навухаданосар II спустошыў Ерусалім, узяў у палон караля юдэйскага і паставіў марыянэткавага кіраўніка. Эдомцы разам з бабілёнцамі разрабавалі места. Аўдзей, пішучы прароцтва каля 590 да н. э., нагадвае эдамітам пра тое, што гэтага ня варта было рабіць: «Ня трэба было табе ўваходзіць у браму народу Майго ў дзень няшчасьця яго і нават глядзець на злашчасьце яго ў дзень пагібелі ягонай, ні дакранацца да маёмасьці ягонай у дзень бедства ягонага» (Аў., 1:13).
За гэта Бог, папярэджвае Аўдзей, вынішчыць дом Эсава назаўжды, не пакінуўшы нікога, а эдомскай зямлёю авалодаць эгіпцяне ды філістымляне. А сыны Ізраілевы аднойчы вернуцца з выгнаньня і здабудуць сабе Эдом.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Кніга Аўдзея ў перакладзе Васіля Сёмухі