Кніга Ёва

Кніга Старога Запавету
Кніга Старога Запавету

Кніга Ёва


Пяцікніжжа Майсеева
Прарокі
Пісаньні

«Кні́га Ё́ва» (іўр. אִיוֹב) — адна з кніг кананічнага Старога Запавету, 29-я частка Танаху. Названая паводле імя галоўнага пэрсанажа — Ёва. Складаецца з 42 разьдзелаў рознага датаваньня. Гэта глыбока філязофскі твор, які зьвяртаецца да пытаньня Боскай справядлівасьці на тле чалавечых пакутаў, ці, інакш кажучы, «чаму пакутуюць невінаватыя?»

«І адышоў сатана ад аблічча Гасподняга…» (Ёва, 2:7)

«Кніга Ёва» падводзіць рысу пад цэнтральнай для літаратуры Старажытнага Ўсходу праблемай сэнсу жыцьця. Уплыў кнігі адчуваецца ва Ў. Шэксьпіра, Ё. Гётэ, Ф. Дастаеўскага.

Зьмест рэдагаваць

Бог хваліць Ёва зь зямлі Уц, аднак д’ябал сумняецца, ці сапраўды Ёў верны Богу і прапануе праверыць гэта. Бог дазваляе пазбавіць Ёва дабрабыту. Найперш у героя паміраюць дзеці, гіне жывёла. Ён ужо не багаты чалавек, не правадыр племені, ня бацька. Але ўсё адно Ёў усхваляе Бога.

Тады д’ябал пасылае на яго цяжкую хваробу. Ёў пакутуе ад несправядлівасьці, скардзіцца, плача. Да яго дзеля суцяшэньня прыходзяць трое сяброў: Эліфаз, Вілдад і Сафар, а напрыканцы й малады Эліуй. Напрыканцы твору чутны голас Бога з буры. У адказ Ёў дэманструе сваё пакаяньне і атрымлівае дараваньне. Да яго вяртаецца ягонае багацьце, ён пражыцьме яшчэ шмат гадоў і мецьме мноства дзяцей.

Час напісаньня рэдагаваць

Кніга імаверна зьявілася ў V ст. да н. э., то бок у часы, калі ізраільцяне з болем спазнавалі, што вяртаньне ў Ерусалім з палону не суправаджаецца такім доўгачаканым шчасьцем і дабрабытам. Паэтычная частка кнігі — больш раньняя, празаічны пралёг і эпілёг — пазьнейшыя.

Мова твора надзвычай архаічная, напоўненая мэтафарамі, шмат якія словы не сустракаюцца больш нідзе.

Літаратура рэдагаваць

  • Шамякіна Т. Біблія // Міфалогія і беларуская літаратура: нарысы і эсэ: для ст. шк. узросту / Таццяна Шамякіна. — Мн.: Маст. літ., 2008. — С. 257—280. — ISBN 978-985-02-0925-2

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Кніга Ёвасховішча мультымэдыйных матэрыялаў