Кніга прарока Езэкііля

Кніга Старога Запавету

Кніга прарока Езэкііля


Пяцікніжжа Майсеева
Прарокі
Пісаньні

Кні́га праро́ка Езэкіі́ля (па-габрэйску: ספר יְחֶזְקֵאל, Сэфэр Ехезкэль) — 26-я кніга кананічнага Старога Запавету, чатырнаццатая частка Танаху. Напісаная прарокам Езэкіілем да 591 да н. э. у Бабілёне. Складаецца з 48 разьдзелаў, апісвае падзеі часоў Першага Храму і Бабілёнскага палону (613 — каля 591 да н. э.).

Ілюстрацыя да 1 разьдзелу кнігі Езэкііля

Аўтарства кнігі й ейная прыналежнасьць да біблійнага канону ніколі не аспрэчваліся. Кніга ўвайшла ў канон у часы Эздры і зьяўляецца ў каталёгах сьвятых пісаньняў часоў раньняга хрысьціянства; напрыклад, у сьпісе канону, складзенага Арыгенам.

Кароткі зьмест

рэдагаваць
  • Рзд. 1—3: бачаньне славы Гасподняй і пакліканьне Езэкііля да прароцкага служэньня.
  • Рзд. 4—24: 13 выкрывальных прамоваў супраць юдэяў і сымбалічныя дзеі, якія паказваюць падзеньне Ерусаліму
  • Рзд. 25—32, 35: выкрывальныя прамовы супраць паганцаў: юдэйскіх суседзяў, жыхароў Тыру. Прароцтвы пра эгіпцянаў. Вершы 13—19 28 разьдзелу адносяцца да д’ябла, увасабленьнем якога стаў тырскі цар.
  • Рзд. 33: новыя абавязкі прарока.
  • Рзд. 34, 36—37: адноўлены Ізраіль і ўваскрошаньне мёртвых.
  • Рзд. 38—39: нашэсьце Гога і Магога.
  • Рзд. 40—48: бачаньне новага Храма

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць