Першая кніга летапісаў

Кніга Старога Запавету

Першая кніга летапісаў


Пяцікніжжа Майсеева
Прарокі
Пісаньні

Пе́ршая кні́га ле́тапісаў, Першая кні́га хронікі — кніга Старога Запавету і Танаху. Разам з другой часткай складаюць Параліпамэнон.

Ілюстрацыя да 19 разьдзелу першай кнігі Летапісаў

Першая частка кнігі (разьдзелы 1—9) зьмяшчае генэалягічныя сьпісы, датычныя радаводу Давіда, сьвятароў і левітаў, а таксама месьцічаў Ерусаліму. Яна падводзіць да гісторыі Давіда, якая ахоплівае рэшту Першай кнігі хронік (рзд. 10—29). У расповедзе пра Давіда няма згадкі пра пэрыпэтыі з Саўлам, грэх Давіда й іншыя благія падзеі ў ягонай сям’і, пра якія падрабязна распавядаюць Кнігі цароў. Замест гэтага зроблены акцэнт на прароцтвы Натана. Шмат месца храніст прысьвечвае справам культу — пераносу Ківоту Запавету, падрыхтоўцы да будаўніцтва Храму, парадкаваньню задачаў сьвятароў. Такім чынам дапускаюць, што аўтар сам быў набліжаны да служэньня ў Храме.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць