Першая кніга Царстваў
Кніга Старога Запавету |
Пяцікніжжа Майсеева |
Прарокі |
Пісаньні |
Пе́ршая кні́га Ца́рстваў — кніга Старога Запавету, трэцяя ў разьдзеле г. зв. раньніх прарокаў. У юдэйскай Бібліі (Танаху) зьяўляецца часткаю кнігі Самуіла, аднак у Сэптуагінце і праваслаўным каноне з практычных прычынаў кніга Самуіла была падзеленая на дзьве часткі, якія атрымалі назву I і II (агулам IV) кніг Царстваў. У каталіцкім і пратэстанцкім канонах называецца «Першай кнігай Самуіла».
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a5/First_Book_of_Samuel_Chapter_26-1_%28Bible_Illustrations_by_Sweet_Media%29.jpg/220px-First_Book_of_Samuel_Chapter_26-1_%28Bible_Illustrations_by_Sweet_Media%29.jpg)
Назва кнігі ў юдэйскім каноне не азначае аўтарства Самуілам, а паказвае значнасьць ягонай асобы сярод іншых, пра якіх распавядае кніга. Аўтарства невядомае, аднак лічыцца, што яна была пачатая прарокам Самуілам, а пасьля ягонае сьмерці працягнутая ягонымі пасьлядоўнікамі. Складаецца з 31 разьдзелу. Выкладае гісторыю Ізраілю да сьмерці Саўла.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьПершая кніга Царстваў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Першая кніга Царстваў у перакладзе Васіля Сёмухі