Кніга Ісуса сына Нава
Кніга Старога Запавету |
Пяцікніжжа Майсеева |
Прарокі |
Пісаньні |
Кні́га Ісу́са сы́на На́ва (па-габрэйску: יְהוֹשֻׁעַ בִּן-נוּן — Сэф́ер Еш́уа) — шостая кніга Старога Запавету і ўсяе Бібліі. Першая кніга Прарокаў. Паводле юдэйскай традыцыі аўтарам кнігі ёсьць сам Ісус Навін (за выняткам апошніх радкоў, што апавядаюць пра ягоную сьмерць і пахаваньне. Гэтыя радкі згодна з традыцыяй былі дапісаныя прарокам Самуілам).
Кніга Ісуса апісвае мінуўшчыну жыдоўскага народа ад сьмерці Майсея да сьмерці Ісуса сына Нава (1272 да н. э. — 1244 да н. э.) і складае быццам зборнік рэляцыяў з поля бітвы, багатая на расповеды, якія яскрава характарызуюць жыдоўскае вайсковае права ў старажытнасьці.
Зьмест
рэдагаваць- Пераход жыдоў празь Ярдан (рзд. 3—4)
- Узяцьце Ерыхону (рзд. 5—6)
- Вайна з Гаем (рзд. 7—8)
- Вайна супраць амарэйскай кааліцыі Аданісэдэка (рзд. 9—10): узяцьце Хэўрону
- Рушаньне Ісуса Навіна даходзіць да места Сыдон (Нав. 11:7) і разбурае Асор (Нав. 11:10—11)
- Разьмеркаваньне заваяванай зямлі між ізраільскімі плямёнамі (рзд. 13—19)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Кніга Ісуса сына Нава ў перакладзе Васіля Сёмухі
- Электронная жыдоўская энцыкляпэдыя (рас.)