Пачапава (Баранавіцкі раён)

вёска ў Баранавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі

Пача́пава[2] — вёска ў Беларусі, на левым беразе ракі Сваротвы. Цэнтар сельсавету Баранавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці.

Пачапава
лац. Pačapava
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Баранавіцкі
Сельсавет: Пачапаўскі
Плошча:
  • 1,0303 км²[1]
Вышыня: 199 м н. у. м.
Насельніцтва: 212 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 163
Паштовы індэкс: 225344
СААТА: 1204883081
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 53°21′44″ пн. ш. 25°49′20″ у. д. / 53.36222° пн. ш. 25.82222° у. д. / 53.36222; 25.82222Каардынаты: 53°21′44″ пн. ш. 25°49′20″ у. д. / 53.36222° пн. ш. 25.82222° у. д. / 53.36222; 25.82222
Пачапава на мапе Беларусі ±
Пачапава
Пачапава
Пачапава
Пачапава
Пачапава
Пачапава
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

У 1428 годзе ўласнасьць вялікага князя Вітаўта. У 1567 годзе маёнтак, уласнасьць Яна Кміты Стрэтавіча, які выстаўляў 15 вершнікаў. У 1567 годзе ўласнасьць Міхаіла Богушавіча Пачапаўскага, які выстаўляў 2 вершнікі.

У XVIII стагодзьдзі маёнтак Корсакаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Пачапава апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, цэнтар воласьці Наваградзкага павету.

У 1863 годзе ўлады Расейскай імпэрыі адкрылі расейскую народную вучэльню. У 1867 годзе на сродкі мясцовых жыхароў і расейскай дзяржавы збудавалі Пакроўскую царкву-мураўёўку. Праваслаўны прыход налічваў каля 3 тысячаў прыхаджанаў, зь якіх пісьменныя складалі 8% (1879 год). Царква мела каля 60 дзесяцін зямлі, у тым ліку 40 ворыва.

У першай палове 1880-х гадоў у Пачапаве было 20 двароў, працавалі валасная ўправа і народная вучэльня, дзеяла царква, за 3 вярсты ад сяла знаходзіўся вінакурны завод. Асноўным заняткам тутэйшага насельніцтва былі земляробства і жывёлагадоўля. Для кожнай сялянскай сям’і былі ўласьцівыя таксама такія промыслы, як прадзеньне, ткацтва, шыцьцё адзеньня, збор ягад, грыбоў, лекавых траў, пляценьне кошыкаў. Бытавалі кавальскі і сталярны промыслы.

На пачатку XX стагодзьдзя працавала народная вучэльня (у 1901 годзе навучаліся 85 хлопчыкаў і 19 дзяўчынак). На 1909 год у вёсцы было 50 двароў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Пачапава занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Пачапава абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР, у Баранавіцкі павет («падраён») Баранавіцкага раёну[3]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Пачапава апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, цэнтар Пачапаўскай гміны Наваградзкага павету. У 1921 год тут было 32 двары.

У 1939 годзе Пачапава ўвайшло ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 году цэнтар сельсавету Гарадзішчанскага раёну Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 году Берасьцейскай абласьцей, з 25 сьнежня 1962 году ў Баранавіцкім раёне. На 1940 год тут было 83 двары.

У нямецка-савецкую вайну з канца чэрвеня 1941 году да 9 ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй. У траўні 1943 году гітлераўцы спалілі 64 двары і забілі 41 жыхара. Па вайне вёска аднавілася.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1864 год — 204 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 345 чал.; 1921 год — 229 чал.; 1940 год — 311 чал.; 1959 год — 302 чал.; 1970 год — 313 чал.; 1999 год — 292 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 212 чал.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Інфраструктура

рэдагаваць

Помнікі: абэліск на брацкай магіле 9 партызанаў (1983); абэліск на ўшанаваньне памяці 84 землякоў, якія загінулі ў нямецка-савецкую вайну (1975)

Славутасьці

рэдагаваць
  1. ^ https://map.nca.by
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 75.
  3. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць