Панкрэатыт (па-лацінску: pancreas — уся зь мяса) — запаленьне падстраўнікавай залозы праз парушэньне адтоку фэрмэнтаў (трыпсін) ад закупорваньня пратоку. Ускладненьне хваробы выклікае ўнутрыбрушны абсцэс і язву страўнікава-кішачнага тракту, дыхальную, нырачную і сардэчную недастатковасьць, цукровы дыябэт і рак[1].

Гэмарагічны панкрэатыт

ПапярэджаньнеРэдагаваць

Хваробу прадухіляе выдаленьне жоўцевых камянёў, адмова ўжыцьця сьпіртовых напояў, гатаваньне на пары, запяканьне і тушэньне ежы. Карысна ўжываць поснае мяса і рыбу, кашу і нятлусты тварог, з гародніны — бульбу, гарбузы, кабачкі і моркву, а з садавіны — бананы, грушы і яблыкі някіслых гатункаў. З напояў варта выкарыстоўваць адвар шыпшыны, кампот, кісель, мінэральную ваду бяз газу і нямоцную гарбату. Таксама варта ўнікаць спажываньня сокагонных вырабаў і страваў (алей, мёд, сьвежая гародніна і садавіна, яечны жаўток, цукар і вострыя прыправы: воцат, гарчыца, кетчуп і хрэн), як і бараніны, наварыстых булёнаў, вяндліны, гусінага мяса, грыбоў, тлустых гатункаў рыбы, саленьняў, тлустай сьвініны і сьвежага чорнага хлеба. Да таго ж, выключаецца ўжыцьцё моцнай гарбаты, чорнай кавы і шакаляду.

ЧыньнікіРэдагаваць

Разьвіцьцю немачы спрыяе жоўцекамянёвая хвароба, ужыцьцё алькаголю, алергія, глісная інфэкцыя, траўма жывата, стрэс і атручаньне лекамі. Да ўзьнікненьня хваробы таксама вядуць жаўтуха, магутнае электрамагнітнае выпраменьваньне і арганічная атрута ў працы (лакафарбавая і хімічная прамысловасьць)[2].

ПраявыРэдагаваць

Хвароба выяўляецца праз боль у верхняй палове жывата, няспынныя шматразовыя ваніты без палёгкі і панос. Адзначаецца сухасьць у роце, агульная слабасьць, бледнасьць зь сінюшнасьцю скуры, пачашчаны пульс і паніжаны артэрыяльны ціск. Ліхаманка суправаджаецца ўздуцьцем жывата і мэтэарызмам[3].

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Панкрэатытсховішча мультымэдыйных матэрыялаў