Астэнія (хваравітая слабасьць; стар.-грэц. ἀσθένεια — «зьнясіленасьць», «кволасьць») — хваравіты стан, які выяўляецца падвышанай стамляльнасьцю і зьнясіленьнем з крайняй няўстойлівасьцю настрою, паслабленьнем самавалоданьня, нецярплівасьцю, няўседлівасьцю, парушэньнем сну, стратай здольнасьці да доўгага разумовага і фізычнага напружаньня, непераноснасьцю гучных гукаў, яркага сьвятла, рэзкіх пахаў. У хворых таксама назіраюцца раздражняльная слабасьць, якая выяўляецца падвышанай узбудлівасьцю і хутка надыходзячым усьлед за ім зьнясіленьнем, афэктыўная лабільнасьць зь перавагай паніжанага настрою з рысамі капрызнасьці і незадавальненьня, а таксама сьлязьлівасьцю.

Чыньнікі

рэдагаваць

Узьнікненьню немачы спрыяе вітамінная недастатковасьць, недасыпаньне, хранічны стрэс і злоўжываньне алькаголем, кавай, лекамі і нікатынам.

Прыкметы

рэдагаваць

Пры нядужасьці назіраюцца прынамсі 2 наступныя прыкметы: 1) захаваньне стомленасьці пасьля сну, 2) стамленьне ад звычнай працы, 3) пераменлівы настрой, 4) дробязная раздражняльнасьць, 5) пастаянная ўстурбаванасьць, 6) адсутнасьць радасьці ад ўлюбёнай справы, 7) часты галаўны боль і боль у цягліцах і суставах[1].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Вольга Цыбульская. Калі стомленасьць не праходзіць // Краіна здароўя. — 15 чэрвеня 2010. — № 25 (194). — С. 5.