Цукровы дыябэт

Цукровы дыябэт (лац. diabetes mellītus) — група эндакрынных захворваньняў, якія разьвіваюцца з прычыны адноснага ці абсалютнага недахопу гармона інсуліна ці парушэньня яго ўзаемадзеяньня з вузамі арганізму, у выніку чаго разьвіваецца гіпэрлікемія — стойкае павялічэньне ўтрыманьня глюкозы ў крыві.

Цукровы дыябэт
Сьмяротнасьць на млн жыхароў (2012 г.): ад 28 жоўтым да 1879 чырвоным
Сьмяротнасьць на млн жыхароў (2012 г.):
ад 28 жоўтым да 1879 чырвоным
Спэцыяльнасьць эндакрыналёгія
Сымптомы смага, павышанае брулевыдзяленьне, пераяданьне
Ускладненьні ныркавая недастатковасьць, інсульт
Віды 1-ы, 2-і, цяжарных
Прычыны перакормліваньне, траўмы галавы і жывата
Фактары рызыкі maternal smoking[d][1]
Мэтад дыягностыкі проба крыві на ўтрыманьне цукру
Прафіляктыка пазьбяганьне атлусьценьня, штодзённыя разьмінаньні
Лячэньне ужыцьцё крупаў і хлеба грубага памолу, заняткі рухавымі гульнямі
Лекі інсулін, мэтфармін
Сьмяротнасьць 1,5 млн (2015 г.)
Цукровы дыябэт у Вікісховішчы

Захворваньне характарызуецца хранічным цячэньнем і парушэньнем усіх відаў абмена рэчываў: вугляводнага, тлушчавага, бялковага, мінэральнага і водна-солевага[2][3]. Акрамя чалавека, дадзенаму захворваньню падвергнутыя таксама і некаторыя іншыя жывёлы, напрыклад, кошкі[4]. Віды: 1-га тыпу — узьнікае ў дзяцінстве і юнацтве ад спыненьня выпрацоўкі інсуліну, пагражае звышглікемічнай кетакіслотнай комай; 2-га тыпу — узьнікае ў дарослых пераважна пасьля 45 гадоў праз неадчувальнасьць да інсуліну[5].

ПапярэджаньнеРэдагаваць

 
Пазнака дыябэту ў ААН

Хвароба прадухіляецца праз пазьбяганьне атлусьценьня, ужыцьцё крупаў і хлеба грубага памолу, выключэньне зь ежы маргарына і вырабаў з транстлушчамі, штодзённыя разьмінаньні, заняткі плаваньнем і рухавымі гульнямі.

ЧыньнікіРэдагаваць

Разьвіцьцю хваробы спрыяюць перакормліваньне, траўмы галавы і жывата, спалох і заразныя хваробы (адзёр, ветраная воспа, гепатыт А, грып, паратыт і шкарлятына). Таксама шкодзяць недаход агародніны і садавіны ў харчаваньні, лішняя вага звыш індэкса масы цела, маларухавасьць, хранічны стрэс, тытунепаленьне і злоўжываньнем алькаголем[5].

ПраявыРэдагаваць

Хвароба напачатку выяўляецца праз смагу, павелічэньне брулевыдзяленьня, павышаны апэтыт і пераяданьне пры адначасным худзеньні, сухасьць скуры. Ускладненьне вядзе да цыроза печані, полінэўрыта, катаракты, рэцыніта і дыстрафіі касьцявой тканкі[6].

БеларусьРэдагаваць

На пачатак 2011 году ў Беларусі было 210 тыс. 742 улічаныя хворыя на цукровы дыябэт (2,2% насельніцтва Беларусі)[7]. На 2012 год працягласьць жыцьця хворых на цукровы дыябэт мужчынаў складала ў сярэднім 67 гадоў, што на 3 гады перавышала працягласьць жыцьця мужчынаў у Беларусі агулам. Такая акалічнасьць вынікала з прытрымліваньня хворымі парадаў лекара датычна ладу жыцьця і лекавай падтрымкі[8]. На лістапад 2013 году Рэспубліканскі рэгістар захваральнасьці на цукровы дыябэт зьмяшчаў зьвесткі пра 240 000 пацыентаў, зь якіх 93% хварэлі на цукровы дыябэт 2-га тыпу. За год іх лік вырас на 20 000. У краіне дзейнічала 227 школ цукровага дыябэту і 13 кабінэтаў «Дыябэтычная ступня»[5].

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ (нявызначаны загаловак)PMID:25665487
  2. ^ Сахарный диабет (краткий обзор)(рас.). Библиотека доктора Соколова. Праверана 14 верасьня 2009 г.
  3. ^ Клиническая эндокринология. Руководство / Н. Т. Старкова. — 3-е изд., переработанное и дополненное. — Санкт-Петербург: Питер, 2002. — 576 с. — (Спутник врача). — ISBN 5-272-00314-4
  4. ^ Сахарный диабет у кошек(рас.). Ветеринарка.ру. Праверана 16 верасьня 2009 г.
  5. ^ а б в Сьвятлана Барысенка. Сачыце за сваім узроўнем глікеміі // Зьвязда. — 14 лістапада 2013. — № 214 (27579). — С. 4.
  6. ^ Сьвятлана Барысенка. Дыябэт у дзяцей // Зьвязда : газэта. — 11 студзеня 2014. — № 4 (27614). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
  7. ^ Штогод колькасьць хворых на цукровы дыябэт у Беларусі павялічваецца на 7—8% БелаПАН. Радыё «Рацыя» (9 лістапада 2011). Праверана 12 лістапада 2011 г.
  8. ^ Надзея Нікалаева. «Абараніць і падстрахаваць урача на карысьць пацыента» // Краіна здароўя. — 16 чэрвеня 2012. — № 4 (298). — С. 1, 3.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Цукровы дыябэтсховішча мультымэдыйных матэрыялаў