Павал Пласконны

беларускі футбаліст
(Перанакіравана з «Павел Пласконны»)

Павал Сяргеевіч Пласконны (нарадзіўся 29 студзеня 1985 году, Бялынічы, БССР) — колішні беларускі футбаліст, абаронца. У 2006—2012 гадах — гулец нацыянальнай зборнай Беларусі. Таксама мае грамадзянства Казахстану[3].

Павал Пласконны
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 29 студзеня 1985(1985-01-29)[1][2] (39 гадоў)
Рост 185 см
Вага 80 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2005—2007 Шахцёр Салігорск 67 (5)
2009—2010 Шахцёр Салігорск 23 (0)
2010—2011 Нёман Горадня 36 (0)
2012—2013 Дынама Менск 43 (2)
2014 Атыраў 23 (0)
2015 Віцебск 6 (0)
2015 Белшына 10 (0)
2016—2018 Гарадзея 66 (1)
2019 Крумкачы 6 (0)
Зборныя
2003—2004 Беларусь (да 19)[d] 4 (0)
2004—2006 Беларусь (да 21) 14 (0)
2006—2012 Беларусь 16 (1)

Кар’ера

рэдагаваць

Пласконны пачынаў у моладзевым складзе маскоўскага «Лякаматыва», затым быў пераведзены ў дублюючы склад. На поле ён зьявіўся толькі адзін раз: у матчы Кубка Прэм’ер-лігі з «Тарпэда-Мэталюргам». Сваю кар’еру ён працягнуў у салігорскім «Шахцёры». У пачатку 2007 году ён быў на праглядзе ў рымскім «Ляцыё». Зімой 2008 году Пласконны падпісаў папярэдні трохгадовы кантракт з падмаскоўнымі «Хімкі», але ў выніку апынуўся ў грэцкім «Паніёніясе», зь якім падпісаў кантракт на 2,5 году. З 2009 па 2010 гады быў гульцом «Шахцёру». Зь ліпеня 2010 году па сьнежань 2011 году гуляў за «Нёман». У пачатку сьнежня таго ж году падпісаў трохгадовы кантракт зь менскім «Дынама»[4]. У студзені 2014 году падпісаў кантракт з казаскім клюбам «Атыраў»[5].

У лютым 2015 году перайшоў у клюб «Віцебск»[6], але ўжо ў траўні пакінуў клюб[7]. У ліпені 2015 году падпісаў кантракт з бабруйскай «Белшынай»[8]. У студзені 2016 году перайшоў у «Гарадзею»[9]. У складзе «Гарадзеі» быў асноўным цэнтральным абаронцам. У сьнежні 2016 году падоўжыў кантракт з «цукровымі»[10]. У сэзоне 2017 году заставаўся гульцом пачатковага складу. Сэзон 2018 году таксама пачынаў у асноўным складзе, аднак са жніўня страціў месца ў складзе і пачаў выступаць за дубль. У студзені 2019 году, пакінуўшы «Гарадзею», выправіўся на прагляд у ерэванскі «Арарат»[11], які скончыўся беспасьпяхова. У лютым 2019 году падпісаў кантракт з НФК[12], які пакінуў у траўні 2019 году[13].

У верасьні 2019 году стала вядома, што Пласконны пастанавіў сабе завяршыць футбольную кар’еру[14].

У якасьці трэнэра

рэдагаваць

Пасьля завяршэньня кар’еры пачаў працаваць трэнэрам зь юнацкімі камандамі салігорскага «Шахцёра». У лютым 2022 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб дубля гарнякоў[15].

У лютым 2023 году стаў трэнэрам у асноўнай камандзе «Менску»[16]. У сьнежні 2023 году па заканчэньні кантракта пакінуў клюб[17]. У пачатку 2024 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб моладзевай зборнай Беларусі[18].

Узнагароды

рэдагаваць

Статыстыка

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Віцебск 2015 Найвышэйшая ліга 6 0
Белшына 10 0
Гарадзея 2016 Найвышэйшая ліга 27 1
2017 Найвышэйшая ліга 25 0
2018 Найвышэйшая ліга 14 0
  1. ^ а б в Pavel Plaskonnyi // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Pavel Plaskonny // FBref (мн.)
  3. ^ Павел Пласконный стал казахстанцем (рас.)
  4. ^ «Динамо» подписало контракт с Пласконным(недаступная спасылка). dinamo-minsk.by
  5. ^ Михаил Афанасьев, Дмитрий Пархачев и Павел Пласконный заключили контракты с «Атырау» (рас.)
  6. ^ Павел Пласконный заключил контракт с «Витебском» (рас.)
  7. ^ Павел Пласконный расторг контракт с «Витебском» (рас.)
  8. ^ Павел Пласконный договорился с «Белшиной» (рас.)
  9. ^ «Городея» подписала Пласконного и продлила контракт с Антоном Сарокой (рас.)
  10. ^ Тупчий и Пласконный продлили контракты с "Городеей" (рас.)
  11. ^ Александр Глеб продлил контракт с БАТЭ на год (рас.) Архіўная копія ад 2022-03-12 г.
  12. ^ Пласконный будет играть за НФК (рас.)
  13. ^ Пласконный покинул НФК (рас.)
  14. ^ Источник: Пласконный завершил карьеру (рас.) Архіўная копія ад 2019-09-05 г.
  15. ^ Игорь Горелов: о подготовке дубля к сезону, тренерском штабе и разнице поколений (рас.) Афіцыйны сайт салігорскага «Шахцёра»
  16. ^ Пласконный вошел в тренерский штаб "Минска" (рас.)
  17. ^ Яромко с тренерским штабом покинули "Минск" (рас.)
  18. ^ Стал известен тренерский штаб молодежной сборной Беларуси (рас.)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць