Ордэн сьвятога Станіслава
О́рдэн сьвято́га Станісла́ва — цывільны ордэн у Рэчы Паспалітай, уведзены Станіславам Аўгустам у 1765 годзе. Існаваў да 1795 году. Пасьля адрачэньня Станіслава Аўгуста пэўны час трактаваўся ім як ягоны прыватны. У 1815 годзе Аляксандар І захаваў ордэн у якасьці ўзнагароды для ўраджэнцаў былой Рэчы Паспалітай.
Ордэн сьвятога Станіслава | ||
![]() | ||
Арыгінальная назва | па-польску: Order Świętego Stanisława | |
---|---|---|
Краіна | ||
Тып | ордэн | |
Дата заснаваньня | 1765 | |
Старэйшая ўзнагарода | ордэн Белага арла | |
Малодшая ўзнагарода | Virtuti Militari |
У 1831 годзе ордэн быў уключаны ў Капітул расейскіх ордэнаў.
1765—1831 рэдагаваць
Ордэнскае сьвята адзначалася 8 траўня.
Стужка ордэна была чырвоная зь белымі палоскамі па краях. Сьвецкія асобы насілі крыж на стужцы цераз правае плячо з шытай зоркай на левым баку грудзей, духоўныя асобы — на шыі.
За пэрыяд з 1765 году па 1831 год ордэнам было ўзнагароджана 1762 (паводле іншых зьвестак — 1774) чалавекі.
Дэвіз ордэна «Узнагароджваючы, заахвочваю».
1831—1917 рэдагаваць
Уключаны ў Капітулу расейскіх ордэнаў — стаў малодшым па старшынстве ў герархіі дзяржаўных узнагарод. У 1839 годзе быў падзелены на 3 ступені. Ордэнам узнагароджваліся цывільныя, вайсковыя, а таксама прыватныя (дабрачыннасьць) учынкі.
У 1917 годзе быў ліквідаваны дэкрэтам савецкага ўраду.
Літаратура рэдагаваць
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. 2 т. Мінск, 2006. ISBN 985-11-0314-4
- Norbert Wójtowicz: Praemiando Incitat. Order Świętego Stanisława, Warszawa 2007, ISBN 978-83-925702-0-2
Вонкавыя спасылкі рэдагаваць
- С. Шишков // «Награды России. 1698—1917 гг.», т. 2(рас.)