Ордэн сьвятога Станіслава

дзяржаўная ўзнагарода Рэчы Паспалітай

О́рдэн сьвято́га Станісла́ва — цывільны ордэн у Рэчы Паспалітай, уведзены Станіславам Аўгустам у 1765 годзе. Існаваў да 1795 году. Пасьля адрачэньня Станіслава Аўгуста пэўны час трактаваўся ім як ягоны прыватны. У 1815 годзе Аляксандар І захаваў ордэн у якасьці ўзнагароды для ўраджэнцаў былой Рэчы Паспалітай.

Ордэн сьвятога Станіслава
Выява ордэнскай плянкі
Арыгінальная назва па-польску: Order Świętego Stanisława
Краіна
Тып ордэн
Дата заснаваньня 1765
Старэйшая ўзнагарода ордэн Белага арла
Малодшая ўзнагарода Virtuti Militari

У 1831 годзе ордэн быў уключаны ў Капітул расейскіх ордэнаў.

Ордэнскае сьвята адзначалася 8 траўня.

Стужка ордэна была чырвоная зь белымі палоскамі па краях. Сьвецкія асобы насілі крыж на стужцы цераз правае плячо з шытай зоркай на левым баку грудзей, духоўныя асобы — на шыі.

За пэрыяд з 1765 году па 1831 год ордэнам было ўзнагароджана 1762 (паводле іншых зьвестак — 1774) чалавекі.

Дэвіз ордэна «Узнагароджваючы, заахвочваю».

Уключаны ў Капітулу расейскіх ордэнаў — стаў малодшым па старшынстве ў герархіі дзяржаўных узнагарод. У 1839 годзе быў падзелены на 3 ступені. Ордэнам узнагароджваліся цывільныя, вайсковыя, а таксама прыватныя (дабрачыннасьць) учынкі.

У 1917 годзе быў ліквідаваны дэкрэтам савецкага ўраду.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць