Генэрал ад інфантэрыі
Генэрал ад інфантэрыі[a] — вайсковае званьне і чын у Расейскай імпэрыі у 1796—1917 гадах. Найвышэйшы генэральскі чын у пяхотных войсках, прадугледжаны «Табелем аб рангах» 1722 году, але да канца XVIII ст. замяняўся агульным чынам генэрал-аншэфа. Уведзены імпэратарам Паўлам I 29 лістапада 1796 году. Адпавядаў II клясе «Табелі аб рангах» са зваротам «Ваша высокаправасходзіцельства». Генэрал ад інфантэрыі па пасадзе мог быць генэрал-інспэктарам пяхоты або стралковай часцы ў войсках, камандуючым войскамі вайсковай акругі, кіраваць буйнымі воінскімі злучэньнямі (корпусам, войскам, фронтам).
Чын скасаваны 16 (29) сьнежня 1917 г. дэкрэтам СНК «Аб раўнаньні ўсіх вайсковаслужбаўцаў у правах».
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Інфантэрыя (састарэлае італьянскае infanteria, ад infante — «юнак, пехацінец») — назва пяхоты ва ўзброеных сілах шэрагу замежных дзяржаваў. У Расеі ў XVIII — пачатку XX стст. тэрмін «інфантэрыя» ўжываўся ў афіцыйных дакумэнтах нароўні з тэрмінам «пяхота».