Літоўскі лейб-гвардыі полк
Літоўскі лейб-гвардыі полк — узброенае фармаваньне Расейскай імпэрыі, якое існавала ў 1817—1918 гадах у складзе 3-й гвардэйскай пяхотнай дывызіі (23 армейскі корпус, Варшаўская ваенная акруга).
Літоўскі лейб-гвардыі полк | |
Литовский лейб-гвардии полк | |
Палкавы нагрудны знак | |
Гады існаваньня | 1817—1918 |
---|---|
Краіна | Расейская імпэрыя |
Уваходзіць у | 3-я гв. пях. дыв-я (23-і АК, Варшаўская ВА) |
Тып | полк |
Дысьлякацыя | Варшава |
Да 12 кастрычніка 1817 года назву Літоўскага лейб-гвардыі палка насіў Маскоўскі лейб-гвардыі полк, які ўдзельнічаў пад гэтым імем у Барадзінскай бітве. 12 кастрычніка 1817 г. — са знаходзіўшагася ў Варшаве з 1814 году ў Гвардзейскім атрадзе пры цэсарэвічы Канстанціне Паўлавічы 3-го батальёна лейб-гвардыі Літоўскага палка, з даданьнем зь іншых палкоў выхадцаў з Царства Польскага, сфармаваны новы лейб-гвардыі Літоўскі полк на правах і прывілеях старой гвардыі.
Удзельнічаў у расейска-турэцкай і Першай сусьветнай войнах. У 1918 годзе расфармаваны.