Ота
Ота — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Ота лац. Ota | |
Oto | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Бута, Бут, Боць, Буць |
Зьвязаныя імёны | Аціла, Одзін, Отаўт, Атгін, Ядаг, Эдманд, Атмут, Адрык Гінят |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Ота» |
Паходжаньне
рэдагавацьАўда, Ода або Ота (Audo, Odo, Oto) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -аўд- (-од-, -от-) паходзіць ад гоцкага audags 'шчасьце, асалода'[2], германскага *auð 'багацьце, спор'[3]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Аціла (Ятыла, Аўдзіла), Одзін, Отаўт, Атгін, Атмут, Адрык. Адзначаліся германскія імёны Otilo (Audilo), Odin, Ottolt, Otken, Otmot, Odric.
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Oto (Ot, Ota, Otta, Otto, Oddo, Odo, Ute), Otko (Otka), Otel, Odinus (Ocin, Ocina, Otina), Odon, Othart, Ottakar, Otman, Otmar[4], Otołt[5].
У 1594 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Gregorius Ottho, Regiomontanus Borussus, у 1610 годзе — Christianus Otter, Ragnetensis Borussus, у 1621 годзе — Johannes Otto, Passenheimensis Borussus, у 1623 годзе — Michael Otto, Fischusianus Borussus, у 1626 годзе — Zacharias Otto, Turingus Borussus, у 1638 годзе — Leonhardus Oderus, Regiomontanus Borussus, у 1643 годзе — Georgius Otter, Wildenbergensis Borussus[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Chwiedor Othawic… Marczin a Iwan Othawiczy… Onoprey Othawicz (1558 год)[7]; земенину господарскому земли Жомойтское пану Станиславу Яновичу Отовича Жицскому… панъ Станиславъ Яновичъ Отовича Жицскій (23 студзеня 1597 году)[8]; Isaac Ottho, Lithuanus (1600 год)[9]; Kasper Ahaszemp Otta (14—17 жніўня 1655 году)[10]; Eliasz Otta… Eliasz Ota… Jan Ota (15—20 кастрычніка 1655 году)[11]; Eliasz Ottha… Eliasz Ota; Jan Ota (20 кастрычніка 1655 году)[12]; Ota Tynehauss (23 кастрычніка 1655 году)[13]; Piotr Mikołajewicz Otowicz (1667 год)[14]; od osoby wysz mianowaney podpisalem Alexander Ota (23 красавіка 1670 году)[15]; ja Otto Jan Andrzeiewicz Dowoyna Sołohub (23 красавіка 1693 году)[16]; Christophorus Otta (1702 год)[17]; Friderici Otowicz (1703 год)[18]; cum Generosa Marianna Otianka… Alexander Otta (1707 год)[19]; Atowiczowna (1803 год)[20]; Ryszard, s. Walentego, Ottowicz (1909 год)[21][a].
Носьбіты
рэдагаваць- Ота I (851—912) — герцаг Саксоніі
- Ота Бамбэрскі (1060/1061—1139) — біскуп Бамбэргу, Сьвяты
- Ян Отавіч Жыцкі — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1581—1597 гадох[24][25][26]
- Станіслаў Янавіч Атовіч Жыцкі — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1596—1597 гадох[27]
- Ота Ян (Ёган) Друвэ (Друф) Жыбартовіч — упіцкі зямянін, які ўпамінаецца ў 1611 і 1614 гадох[28]
- Каспар Ота — упіцкі зямянін, які ўпамінаецца ў 1611 годзе[29]
- Ота фон Герыке (1602—1686) — нямецкі фізык, інжынэр і філёзаф
- Ота фон Бісмарк (1815—1898) — першы канцлер Нямецкай імпэрыі
- Ота Шміт (1891—1956) — матэматык, астраном, дасьледнік Поўначы
Оты (Otto) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[30] і Троцкага павету[31].
Атовічы (Ottowicz) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[30].
Валоўскія-Атовічы[32] і Атовічы-Жыцкія[33] — літоўскія шляхецкія роды.
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Таксама:
- Ацят (адзначалася старажытнае германскае імя Othad[22]): на гістарычнай Берасьцейшчыне існуе вёска Ацяты;
- Отар (адзначалася старажытнае германскае імя Otar[23]): на гістарычнай Рэчыччыне існуе вёска Отар, у гістарычнай Прусіі — Отры;
- Ацьмін: на гістарычнай Наваградчыне існуе вёска Ацьмінава
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 186.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 43.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 72.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 190.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 7: Suplement. Rozwiązanie licznych zagadek staropolskiej antroponimii. — Kraków, 2002. S. 439.
- ^ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 125, 187, 255, 277, 296, 400, 448.
- ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 1. — Вильна, 1881. С. 368.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 14. — Вильна, 1887. С. 599.
- ^ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 154.
- ^ Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 283.
- ^ Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 306, 311.
- ^ Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 326.
- ^ Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 341.
- ^ Błaszczyk G. Herbarz szlachty żmudzkiej. T. 4. — Warszawa, 2015. S. 416.
- ^ Lietuvos inventoriai XVII a. — Vilnius, 1962. P. 282.
- ^ Lietuvos inventoriai XVII a. — Vilnius, 1962. P. 381.
- ^ Pasvalio Šv. Jono Krikštytojo parapijos jungtuvių įrašai 1697—1705 m., Nepriklausomas virtualus archyvas GENMETRIKA
- ^ Krinčino bažnyčios 1697—1703 metų Krikšto metrikų knyga, psl. 6, Nepriklausomas virtualus archyvas GENMETRIKA
- ^ Pasvalio Šv. Jono Krikštytojo parapijos jungtuvių įrašai 1706—1729 m., Nepriklausomas virtualus archyvas GENMETRIKA
- ^ Indeks nazwisk rodziców dzieci urodzonych w parafii (Nowe) Daugieliszki w latach 1800—1814
- ^ Kościół Kiemieliszki — Spis parafian 1909 (F604-1-8950)
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 196.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 195.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 1. ― Вильна, 1901. С. 163, 199.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 3. ― Вильна, 1904. С. 94.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 4. ― Вильна, 1905. С. 219.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 4. ― Вильна, 1905. С. 67, 196—197.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 8. ― Вильна, 1912. С. 362.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 8. ― Вильна, 1912. С. 408.
- ^ а б Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 693.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 372.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на А, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Ж, Згуртаваньне беларускай шляхты