Атгін
Атгі́н (Адгі́н) — мужчынскае імя.
Атгін лац. Atgin / Athin | |
Otken | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Oto + Genno Oto + суфікс -кен (-ken) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Адгін |
Вытворныя формы | Ядгін |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Атгін» |
Паходжаньне
рэдагавацьОткен (Otken) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова аўд- (од-, от-) (імёны ліцьвінаў Аціла, Отаўт, Атмут; германскія імёны Otilo, Ottolt, Otmot) паходзіць ад гоцкага audags 'шчасьце, асалода'[2], германскага *auð 'багацьце, спор'[3], а аснова -гін- (-ген-, -кін-) (імёны ліцьвінаў Гендрута, Кімунд, Менгін; германскія імёны Genedrudis, Ginmund, Mennigen) — ад гоцкага gin- 'пачатак'[4] (гоцкае *ginnan, германскае *gennan 'пачынаць'[5]). Апроч таго, у германскіх імёнах адзначаецца суфікс-пашыральнік -кін (-кен)[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Матеи Аткгинович (1528 год)[7]; Томашъ Урбановичъ з съ Одкгиновичъ… Якубъ Юхновичъ з съ Одкгиновичъ… Ромашко Петьковичъ Одкгиновичъ… Петръ Духновичъ з Одкгиновичъ… з ыменья Одкгиновичъ (1567 год)[8].
Носьбіты
рэдагаваць- Мацей Атгінавіч — эйрагольскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1954. S. 452.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 43.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 72.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ G // Köbler G. Gotisches Wörterbuch. 4. Aufl, 2014.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 356.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 162.
- ^ С. 846—847.