Бамбэрг
Ба́мбэрг (па-нямецку: Bamberg, у сярэдневеччы Babenberg, на бамбэрскай гаворцы франконскага дыялекту Bambärch) — горад у Нямеччыне, у фэдэральнай зямлі Баварыя, у акрузе Верхняя Франконія. Унівэрсытэцкі горад, цэнтар аднайменнага арцыбіскупства. Разьмешчаны на сямі ўзгорках, Бамбэрг мае мянушку «Франконскі Рым». Насельніцтва на 31 сьнежня 2012 году складала 70 863 чалавекі.
Бамбэрг | |||||
ням. Bamberg | |||||
Бамбэрская Старая ратуша | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 902 | ||||
Краіна: | Нямеччына | ||||
Фэдэральная зямля: | Баварыя | ||||
Акруга: | Верхняя Франконія | ||||
Кіраўнік: | Андрэас Штарке[d] | ||||
Плошча: | 54,58 км² | ||||
Вышыня: | 262 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2012) | |||||
колькасьць: | 70 863 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 1298,33 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +49(0)951 | ||||
Паштовыя індэксы: | 96047, 96049-96052 | ||||
Нумарны знак: | BA | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 49°53′30″ пн. ш. 10°53′30″ у. д. / 49.89167° пн. ш. 10.89167° у. д.Каардынаты: 49°53′30″ пн. ш. 10°53′30″ у. д. / 49.89167° пн. ш. 10.89167° у. д. | ||||
Бамбэрг | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://www.stadt.bamberg.de/ |
Стары горад Бамбэргу | |
---|---|
Town of Bamberg* | |
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО | |
Выгляд на Стары горад Бамбэргу з Саборам і Рэзыдэнцыяй | |
Краіна | Нямеччына |
Тып | культурны |
Крытэры | ii, iv |
Спасылка | 624 |
Рэгіён** | Эўропа і Паўночная Амэрыка |
Каардынаты | Каардынаты: 49°54′ пн. ш. 10°54′ у. д. / 49.9° пн. ш. 10.9° у. д. |
Гісторыя ўключэньня | |
Уключэньне | 1993 (17 сэсія) |
* Назва ў афіцыйным сьпісе па-ангельску ** Рэгіён паводле клясыфікацыі ЮНЭСКО |
Стары горад Бамбэргу — найбуйнейшы з найлепш захаваных гістарычных цэнтраў нямецкіх гарадоў. У 1993 годзе ён быў уключаны ў Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.
Гісторыя
рэдагавацьБамбэрг упершыню згадваецца ў 902 годзе як уладаньне роду Бабэнбэргаў Castrum Babenberch (вымаўляецца «Каструм Бабэнбэрх»). У 973 годзе імпэратар Атон II падараваў Бамбэрг свайму стрыечнаму брату Генрыху. Яго сын, Генрых II заснаваў тут у 1007 годзе біскупства і распачаў будаўніцтва Бамбэрскага сабору. У 1430 годзе да гораду падыйшлі гусіты, аднак маркграф Фрыдрых Брандэнбурскі здолеў адкупіцца ад аблогі за 12 000 гульдэнаў. У наступныя стагодзьдзі Бамбэрг моцна цярпеў ад іншаземных войскаў: у Трыццацігадовую вайну — ад швэдзкіх, у Сямігадовую — ад прускіх, а ў часы Напалеона — ад францускіх. Але ў пэрыяд барока, асабліва з канца XVII і да сярэдзіны XVIII стагодзьдзя, Бамбэрг перажывае культурны росквіт. З 1802 году Бамбэрг у складзе Баварыі. У час Рэвалюцыі 1848—1849 гадоў Бамбэрг становіцца адным з цэнтраў кіруемых дэмакратамі. Пасьля Другой сусьветнай вайны Бамбэрг знаходзіўся ў амэрыканскай акупацыйнай зоне: з таго часу і дагэтуль у горадзе разьмешчаны гарнізон арміі ЗША.
Славутасьці
рэдагаваць- Стары горад, зь вялікай колькасьцю архітэктурных помнікаў, у тым ліку:
- Бамбэрскі катэдральны сабор
- Старая ратуша
- Фартэцыя Альтэнбург
- Кляштар Сьвятога Міхаіла
- Старая рэзыдэнцыя біскупаў (па-нямецку: Alte Hofhaltung)
- Новая рэзыдэнцыя біскупаў
- Царква Сьвятога Якава (1073—1109)
- Царква Сьвятога Гангольфа (XI стагодзьдзе)
- Царква Сьвятога Стэфана
- Царква Сьвятога Мартына (1686—1691)
- Царква Сьвятой Веры
- Квартал «Малая Вэнэцыя»
- Музэй Дыяцэзы
- Гістарычны музэй
- Новая Рэзыдэнцыя зь Дзяржаўнай галерэяй
- Франконскі броварны музэй
- Дом Э.Т.А. Гофмана
Эканоміка
рэдагавацьУ горадзе разьвіта вытворчасьць камлектуючых для аўтамабіляў, электратэхнікі і харчовая прамысловасьць, асабліва вытвочасьць піва. Значную ролю ў эканоміцы гораду грае турызм.
Асобы
рэдагавацьНарадзіліся ў Бамбэргу
рэдагаваць- Конрад III Гогэнштаўфэн (1093—1152) — кароль Нямеччыны
- Увэ Босэрт (нар. у 1974) — гітарыст гурта Reamonn
Зьвязаныя з Бамбэргам
рэдагаваць- Ульрых Бамбэрскі (памёр у 1127) — летапісец
- Георг Вільгельм Фрыдрых Гэгель (1770—1831) — нямецкі філёзаф
- Эрнст Тэадар Амадэй Гофман — нямецкі пісьменьнік, кампазытар, мастак
Бамбэрг у фільмах
рэдагавацьБамбэрг служыў дэкарацыямі для шматлікіх фільмаў, сярод якіх:
- Лёля Монтэс (1955, з Пітэрам Усьцінавым)
- Лятучы клясны пакой (1973)
- Карлік-Нос (2007)
- Тры мушкетэры (2011, з Логанам Лерманам і Мілай Ёвавіч)
Гарады-сябры
рэдагаваць- Філях, Аўстрыя
- Фэльдкірхэн, Аўстрыя
- Эстэргом, Вугоршчына
- Бэдфард, Вялікабрытанія
- Радэз, Францыя
- Прага (раён Прага I), Чэхія
Галерэя
рэдагаваць-
«Малая Вэнэцыя»
-
Царква Сьвятога Міхаіла з боку Парку Ружаў
-
Замак Альтэнбург
-
Царква Сьвятога Гангольфа
-
Царква Сьвятога Мартына
-
Царква Сьвятой Веры
-
У цэнтры гораду (будынак справа на востраве — Старая ратуша)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйная старонка (ням.)